viasna on patreon

Светлагорскім актывістам забаранілі праводзіць экалагічны пікет

2017 2017-11-22T13:11:38+0300 2017-11-22T13:16:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zavod1_svetlagorsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Светлагорскі раённы выканаўчы камітэт не дазволіў мясцовым грамадскім і экалагічным актывістам правесці 23 лістапада пікет насупраць завода беленай цэлюлозы.

Завод беленай цэлюлозы ў Светлагорску. Фота з сайта greenbelarus.info
Завод беленай цэлюлозы ў Светлагорску. Фота з сайта greenbelarus.info

Праз пікет актывісты Светлагорска хацелі выказаць занепакоенасць станам навакольнага асяроддзя ў выніку ўвода ў дзеянне завода беленай цэлюлозы, супраць будаўніцтва якога яшчэ ў 2012 годзе падпісаліся 10191 жыхароў горада і Светлагорскага раёна.

Аднак мясцовыя ўлады вырашылі, што пададзеная за 15 дзён да мерапрыемства заява не адпавядае патрабаванням ч.5 арт.5 закона “Аб масавых мерапрыемствах” (спіс звестак, якія павінны быць пазначаны ў заяве) і рашэнню райвыканкама “Аб масавых мерапрыемствах у Светлагорскім раёне”. Пры гэтым якія менавіта звесткі ў пададзенай заяве не адпавядалі патрабаванням, у адказе не пазначана.

Актывісты плануюць абскарджваць атрыманае рашэнне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства