viasna on patreon

У Брэсце падчас арышту актывістку Наталлю Папкову асудзілі яшчэ на 15 сутак

2017 2017-11-04T19:42:55+0300 2017-11-04T19:44:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/papkova-natallia-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Папкова

Наталля Папкова

Брэсцкая актывістка Наталля Папкова асуджаная на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі «Марш абураных беларусаў 2.0» супраць сацыяльна-эканамічнай палітыкі ўладаў, якая прайшла ў Мінску 21 кастрычніка, піша інтэрнэт-газета naviny.by.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Уладзімір Вялічкін, гэтае пакаранне прызначанае актывістцы 4 лістапада судом Ленінскага раёна Брэста, які прызнаў яе вінаватай па ч. 3 арт. 23.34 КаАП. Матэрыялы адміністрацыйнай справы ў дачыненні да Наталлі Папковой былі накіраваны з Мінска.

«Сёння ў суд Папкову даставілі з ізалятара часовага ўтрымання Ленінскага РАУС, дзе яна з 2 лістапада адбывае сем сутак арышту за ўдзел у акцыі супраць беларуска-расійскіх ваенных вучэнняў «Захад-2017». Гэты прысуд быў вынесены Папковай 2 кастрычніка судом Цэнтральнага раёна Мінска», - дадаў праваабаронца.

«Я лічу, што такія прысуды - мэтанакіраваны пераслед людзей, якія публічна выказваюць сваё стаўленне да дзеючай улады», - заявіў Вялічкін.

Мінулай вясной Папкова ўдзельнічала ў некалькіх акцыях супраць дэкрэта «аб дармаедах», і яе неаднаразова затрымлівала міліцыя. Пасля суды выносілі ў дачыненні да актывісткі пастановы аб адміністрацыйным арышце. Акрамя таго, у сакавіку яе змясцілі на некалькі дзён у псіханеўралагічны дыспансер, каб, на думку Папковай, перашкодзіць удзелу ў наступных аналагічных акцыях. 4 красавіка Папкова была аштрафаваная на 460 рублёў за абразу супрацоўніка ІЧУ, а 19 красавіка суд Ленінскага раёна Брэста асудзіў актывістку на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, прызнаўшы яе вінаватай у непадпарадкаванні патрабаванню службовай асобы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства