viasna on patreon

Мікалая Статкевіча затрымалі ў чарговы раз і арыштавалі на 5 сутак Дапоўнена

2017 2017-10-31T08:29:17+0300 2017-10-31T11:02:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/statkevich-4-1-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Статкевіч.

Мікалай Статкевіч.

Апазыцыйны палітык, лідэр БНК  Мікалай Статкевіч затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 30 кастрычніка каля 20:30 у Мінску.

Як паведаміў БелаПАН Мікалай Прыварнікаў - актывіст аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада», лідэрам якой з'яўляецца Статкевіч, затрыманне адбылося ў раёне станцыі метро "Пушкінская", калі Статкевіч выходзіў з машыны. Куды павезлі палітыка, пакуль не вядома.

Статкевіч на дадзены момант мае не адбыцця пяцісутачнага арышту за ўдзел у акцыі 8 верасня супраць беларуска-расійскіх ваенных вучэнняў «Захад-2017». За гэта яго і пакаралі арыштам на 5 сутак.

Ён таксама з'яўляўся адным з ініцыятараў акцый 21 кастрычніка "Марш абураных беларусаў 2.0» супраць сацыяльна-эканамічнай палітыкі ўладаў і 29 кастрычніка каля будынка КДБ у Мінску ў памяць пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства