viasna on patreon

Савет Еўропы і Еўрапейскі Саюз настойліва заклікаюць Беларусь да мараторыя на смяротнае пакаранне

2017 2017-10-10T11:24:11+0300 2017-10-10T11:24:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/thorbj_rn-jagland.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генеральны сакратар Савета Еўропы Торб'ен Ягланд. Фота: Reuters

Генеральны сакратар Савета Еўропы Торб'ен Ягланд. Фота: Reuters

Сумесная заява Вярхоўнага Прадстаўніка Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі і Генеральнага сакратара Савета Еўропы з нагоды Еўрапейскага і Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, 10 кастрычніка 2017 г.

У Еўрапейскі і Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання Савет Еўропы і Еўрапейскі Саюз зноў заяўляюць аб сваiм рашучым і абсалютным непрыманні прымянення вышэйшай меры пакарання пры любых абставінах і ва ўсіх выпадках. Смяротнае пакаранне не сумяшчальнае з чалавечай годнасцю. Яно з'яўляецца бесчалавечным і зневажаючым годнасць абыходжаннем, не мае даказанага стрымліваючага эфекту і робіць судовыя памылкі незваротнымі і смяротнымі.

Адмена смяротнага пакарання - асаблівае дасягненне Еўропы, паколькі ўсе дзяржавы-сябры Еўрапейскага Саюза і Савета Еўропы ўжо адмовіліся ад гэтай меры пакарання. Адмена смяротнага пакарання на заканадаўчым узроўні ці на практыцы - гэта неабходная ўмова сяброўства ў Савеце Еўропы.

Абсалютная забарона на прымяненне смяротнага пакарання пры любых абставінах прапісана ў Хартыі асноўных правоў Еўрапейскага Саюза. Аднаўленне смяротнага пакарання любой дзяржавай-сябрам будзе супярэчыць каштоўнасцям і абавязальніцтвам, якія ляжаць у аснове абедзвюх Арганізацый. Савет Еўропы і Еўрапейскі Саюз заклікаюць усе еўрапейскія дзяржавы ратыфікаваць пратаколы да Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека, якія забараняюць смяротнае пакаранне. Яны настойліва заклікаюць Рэспубліку Беларусь, адзіную еўрапейскую краіну, дзе ўсё яшчэ ўжываецца смяротнае пакаранне, увесці мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці рашучага кроку, які набліжае краіну да агульнаеўрапейскіх прававых стандартаў.

Савет Еўропы і Еўрапейскі Саюз зноў звяртаюцца да ўсіх краін свету, якія ўсё яшчэ ўжываюць смяротнае пакаранне, з рашучым заклікам неадкладна ўвесці мараторый на прывядзенне ў выкананне смяротных прысудаў у якасці першага кроку на шляху да адмены смяротнага пакарання і замяніць тыя, што засталіся, смяротныя прысуды турэмным зняволеннем. У любым выпадку ўсе гэтыя краіны, падпарадкоўваючыся міжнароднаму праву, павінны ўстрымлівацца, сярод іншага, ад прывядзення ў выкананне смяротных прысудаў у дачыненні да непаўналетніх, асобаў, якія пакутуюць псіхічнымі захворваннямі, асобаў з парушэннем інтэлектуальнага развіцця і ў дачыненні да асобаў, якія не здзейснілі асабліва цяжкія злачынствы (у прыватнасці, не павінны прыводзіцца ў выкананне пакаранні ў дачыненні да асобаў, якія абвінавачваюцца ў эканамічных злачынствах або ў злачынствах, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў). Акрамя гэтага, пакаранні смерцю не павінны праводзіцца, калі адпаведная інфармацыя не была перададзеная бліжэйшым сваякам і адвакатам прысуджаных.

Савет Еўропы і Еўрапейскі Саюз вітаюць сусветны рух да адмены вышэйшай меры пакарання, у выніку якога ўжо больш за дзве траціны ўсіх краінаў адмянілі смяротнае пакаранне заканадаўча альбо на практыцы. Неабходна выкарыстоўваць гэты глабальны імпульс, каб уключыць у рух тыя краіны, якія ўсё яшчэ прыводзяць у выкананне смяротныя прысуды. Савет Еўропы і Еўрапейскі Саюз працягнуць ўзаемадзеянне з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый у падтрымку сусветнага руху да адмены смяротнага пакарання. Яны будуць выкарыстоўваць усе наяўныя сродкі, каб змагацца з катаваннямі і іншымі сур'ёзнымі парушэннямі правоў чалавека пры прызначэнні і ўжыванні смяротнага пакарання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства