viasna on patreon

Вярхоўны суд адмяніў прысуд фігурантам па справе аб забойстве трох чалавек

2017 2017-07-17T13:54:01+0300 2017-07-17T16:07:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vs-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вярхоўны суд Беларусі.

Вярхоўны суд Беларусі.

Мінск, 14 ліпеня. Справа аб падвойным забойстве маладой пары ў Мінску і аб забойстве жыхара Калодзішчаў будзе паўторна разгледжана ў судзе. Такое рашэнне вынес 14 ліпеня Вярхоўны суд Беларусі. Раней вінаватыя ў забойстве былі асуджаныя на пажыццёвае зняволенне. Пракурор настойваў на смяротным пакаранні і новым разглядзе справы. Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Трагедыя ў Мінску адбылася ў снежні 2015 г. - у сваёй кватэры былі забітыя малады хлопец і яго дзяўчына. Былая пасія маладога чалавека, выхавальніца дзіцячага сада Аліна Шульганава, не змагла змірыцца з тым, што яе кавалер сышоў да іншай і вырашыла саперніцу правучыць. Выканаўцы перастараліся - замест таго, каб прыстрашыць саперніцу, забілі і новую выбранніцу хлопца, і яго самога.

Адразу пасля затрымання стала вядома, што зламыснікі - Аляксандр Жыльнікаў і Вячаслаў Сухарко - датычныя яшчэ і да забойства жыхара Калодзішчаў, які здаваў пакой у сваёй хаце аднаму са злачынцаў.

Суд першай інстанцыі прысудзіў Сухарко і Жыльнікава да пажыццёвага зняволення, Шульганаву - да 12 гадоў калоніі. У адрозненне ад Вячаслава Сухарко, які прасіў яго расстраляць, іншыя абвінавачаныя прасілі больш гуманнага пакарання.

На думку пракурора, суд першай інстанцыі не ўлічыў цяжар здзейсненага злачынства, а таксама асобы абвінавачаных. Аліну Шульганову, на думку дзяржабвінаваўцы, варта прысудзіць да 15 гадоў калоніі, Сухарко і Жыльнікава - расстраляць.

Прысуд адменены. Справа будзе разгледжана паўторна ў Мінскім гарадскім судзе, але ўжо іншым складам суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства