viasna on patreon

Тэму парушэння акадэмічных свабод абмеркавалі актывісты з Беларусі і Украіны Відэа

2017 2017-06-01T12:22:58+0300 2017-06-01T13:08:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kiev-studenty-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Удзельнікі круглага стала аб парушэннях акадэмічных свабод у Беларусі

Удзельнікі круглага стала аб парушэннях акадэмічных свабод у Беларусі

Тэму парушэння акадэмічных свабод у Беларусі абмеркавалі праваабаронцы і актывісты студэнцкага руху з Беларусі і Украіны 31 траўня ў Кіеве.

На круглым стале, які быў арганізаваны пры актыўным удзеле сябра рады Праваабарончага цэнтра “Вясна” Змітра Салаўёва, распрацоўваліся магчымыя сумесныя дзеянні беларускіх і ўкраінскіх праваабарончых арганізацый па паляпшэнні сітуацыі з захаваннем акадэмічных свабод, з актывізацыяй працэсу імплементацыі прынцыпаў Балонскага працэсу.

Сярод удзельнікаў мерапрыемства: Юрась Лукашэвіч, кіраўнік моладзі БНФ, адлічаны з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта за грамадскую дзейнасць (мітынг у абарону мемарыяла "Курапаты"); Алена Кісель, студэнтка, адлічаная з апошняга курсу Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта за ўдзел у мітынгу; Пётр Маркелаў, актывіст студэнцкага руху арганізацыі «Дзея», адлічаны з Беларускага дзяржаўнага універсітэта за грамадскую дзейнасць; Аляксандра Кузміч, Аб'яднанне беларускіх студэнтаў; Зміцер Салаўёў, сябра Праваабарончага цэнтру "Вясна"; Алег Пашкевіч, юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна", Лідзія Фясенка, кіраўнік Украінскай асацыяцыі студэнтаў (УАС), Лізавета Шчапацяльнікава, American Counsale, Украіна (мадэратар); Вікторыя Сысецкая, Моладзевае антыкарупцыйнае агенцтва, (Україна); Сяргей Курбат, Інстытут вышэйшай адукацыі АПН Украіны і агенцтва па забеспячэнню якасці вышэйшай адукацыі; Міхаіл Каменеў, выканаўчы дырэктар ГА "Праваабарончая ініцыятыва"; Віталь Селік, старшыня Савета кіраўнікоў ФРІ.

Беларускія праваабаронцы па выніках круглага стала правялі прэс-канферэнцыю ў агенцтве Укрінфарм.

Яны заявілі пра пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў апошні час. Так, праваабаронца ПЦ “Вясна” Алег Пашкевіч паведаміў наступнае:

"Сітуацыя з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі ідзе да пагаршэння і пра гэта сведчаць падзеі гэтай вясны, калі адбыўся пратэст супраць увядзення дэкрэта № 3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якім легалізавалі прымусовую працу... Толькі за адзін дзень было затрымана больш за 700 чалавек, 160 з іх былі асуджаныя па адміністратыўных артыкулах - дробнае хуліганства і ўдзел у масавым мерапрыемстве. Таксама ўзбуджаная крымінальная справа па падрыхтоўцы масавых беспарадкаў".

Ён таксама адзначыў, што ў Беларусі адбываюцца рэпрэсіі і ў дачыненні да студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у пратэстах.

“Што да сітуацыі са студэнтамі – парушаюцца іх правы на ўдзел у мірных мерапрыемствах, адбываюцца рэпрэсіі", - дадаў праваабаронца.

Нагадаем, улады Мінска сёлета жорстка разагнала акцыю дэмакратычных сіл у Дзень Волі (25 сакавіка), на якую сабраліся каля двух тысяч чалавек.

Тэму парушэння акадэмічных свабод абмеркавалі актывісты з Беларусі і Украіны

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства