viasna on patreon

Віталя Рымашэўскага аштрафавалі за Бабруйск на 40 базавых

2017 2017-04-13T09:00:29+0300 2017-04-13T09:03:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rymasheuski-vital-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота "Радыё Свабода"

Фота "Радыё Свабода"

Суд Менскага раёна аштравафаў сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага на 40 базавых велічынь за ўдзел у Маршы недармаедаў 26 лютага ў Бабруйску.

Па інфармацыі прэс-службы БХД, прысуд быў вынесены на падставе сведчанняў аднаго чалавека – супрацоўніка Бабруйскага гарвыканкама.

Падчас суду Віталь Рымашэўскі выступіў з хадайніцтвам прыцягнуць да адказнасці чыноўніка, які, па сваіх жа словах, прысутнічаў на акцыі ўвесь час.

"Не зразумела чаму ў яго дачыненні не ўзбуджаная адміністратыўная справа”, - адзначыў сустаршыня БХД.

"Вырак суду збіраюся абскарджваць. Відэа і здымкі, якія мы праглядалі, - больш за палову з іх не мелі ніякага дачынення ні да акцыі пратэсту, ні да мяне”, - дадаў Віталь Рымашэўскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства