viasna on patreon

У Віцебску 27 сакавіка асудзілі адзінаццаць чалавек

2017 2017-03-28T08:48:34+0300 2017-03-28T08:50:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svecik-sud-2017.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Свецік у судзе 27 сакавіка.

Леанід Свецік у судзе 27 сакавіка.

У дапаўненне інфармацыі пра асуджэнне і арышт 27 сакавіка ў Віцебску праваабаронцаў Леаніда Свеціка і Кастуся Мардвінцава, стала вядома яшчэ пра дзесятак адміністрацыйных працэсаў над удзельнікамі акцыі пратэсту. “Вясну” аб  гэтым праінфармаваў мясцовы журналіст.

У панядзелак 27 сакавіка ў Віцебску прайшлі судовыя працэсы над людзьмі, якія былі затрыманы напярэдадні, 25 і 26 сакавіка, падчас масавых акцый, што праходзілі ў горадзе.

Акцыя ў Віцебску 26 сакавіка

У суд былі дастаўлены грамадскія актывісты, журналісты, праваабаронцы і проста грамадзяне, якія выпадкова, ці наўмысна апынуліся ў цэнтры горада ў гэтыя дні. Па выніках праведзеных судовых працэсаў былі вынесеныя розныя рашэнні: ад 20 базавых велічынь да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

На думку незалежных назіральнікаў, рашэнні судом Кастрычніцкага раёна Віцебска выносіліся зыходзячы не з актыўнасці удзельнікаў акцый, а хіба што з статусу затрыманых. Інакш як можна растлумачыць, што простым грамадзянам, напрыклад, Аліне Сільчанцы, Ганне Сцяпура давалі па 20 базавых (абедзве асуджаныя суддзёй Уладзімірам Царыкавым), а праваабаронцам Леаніду Свеціку, (асуджаны суддзёй Жураўковай Таццянай) і Канстанціну Мардвінцаву (асуджаны суддзёй Грабоўскай Інай) далі па максімуму - па 15 сутак?

 Леанід Свецік у судзе 27 сакавіка.

Акрамя гэтага былі асуджаныя: актывіст Партыі БНФ Леанід Аўтухоў - 15 сутак арышту (суддзя Макарэвіч Ігар), актывіст Руху "За Свабоду" Хрыстафор Жаляпаў - 12 сутак арышту (суддзя Будрэвіч Сяргей), журналіст радыё "Рацыя" Сізінцаў Арцём - 10 сутак арышту (суддзя Міхасёва Валянціна), праваабаронца Ірына Траццякова - 30 базавых велічынь (суддзя Жураўкова Таццяна), грамадзяне Рэспублікі Беларусь Камароўскі В.Ю. - 13 сутак арышту (суддзя Макарэвіч Ігар), па асуджаным Аскер (суддзя Міхасёва Валянціна) і Гром (суддзя Жарыкава Алеся) няма інфармацыі.

Хрыстафор Жаляпаў у судзе 27 сакавіка

Усе затрыманыя былі пакараныя за парушэнне артыкулу 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Адметнай рысай усіх судовых працэсаў было адсутнасць сведкаў, а доказная база будавалася выключна на відэазапісах.

Нагадаем, яшчэ адзін затрыманы ў гэтыя дні ў Віцебску праваабаронца Павел Левінаў з ізалятара часовага ўтрымання патрапіў у шпіталь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства