viasna on patreon

Праваабаронца Павел Левінаў з ізалятара часовага ўтрымання шпіталізаваны ў кардыялогію

2017 2017-03-27T08:46:36+0300 2017-03-27T09:53:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/levinau-pavel-vicebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Павел Левінаў

Праваабаронца Павел Левінаў

У Віцебску 26 сакавіка супрацоўнікамі міліцыі быў прэвентыўна затрыманы праваабаронца Беларускага Хельсінскага камітэту Павел Левінаў. Яго доўга трымалі ў РУУСе, склалі пратакол адміністратыўнага правапарушэння па арт 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

У аддзяленні міліцыі яму стала блага і праваабаронцу выклікалі хуткую. Дактары  далі некалькі таблетак, аднак яны не дапамаглі.

Пасля змяшчэння Левінава ў ізалятар часовага ўтрымання, стан здароўя пагоршыўся яшчэ больш.

Выкліканыя ў другі раз медыкі шпіталізавалі праваабаронцу ў Віцебскую гарадскую клінічную бальніцу № 1.

Рыхтуецца тэрміновая інфармацыя аб затрыманні Паўла Левінава Спецдакладчыку па абароне праваабаронцаў і ў Працоўную групу па затрыманнях ААН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства