Віцебск: асуджаныя праваабаронцы "Вясны" Дапоўнена
https://spring96.org/be/news/86486
2017
2017-03-27T10:05:15+0300
2017-03-27T10:05:15+0300
2017-03-27T23:44:05+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/svecik_leanid.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Віцебску 26 сакавіка у цэнтры горада супрацоўнікі амапу затрымалі праваабаронцаў “Вясны” Леаніда Свеціка і Кастуся Мардзвінцава.
Іх даставілі ў адзяленне міліцыі, дзе былі складзеныя пратаколы адмінстрацыйнага правапарушэння па арт 23.34 КаАП РБ, нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Пазней праваабаронцаў адвезлі да суду ў ізалятар часовага ўтрымання.
Суды праходзілі 26 сакавіка ў Кастрычніцкім судзе Віцебска.
Леанід Свецік атрымаў 15 сутак па арт. 23.34 КаАП. На яго было складзена два пратаколы за ўдзел у акцыях пратэсту 25 і 26 сакавіка. Рашэнне прымала нам. старшыні суда Кастрычніцкага раёна па крымінальных справах Жураўкова Таццяна. Кастусь Мардзвінцаў таксама атрымаў 15 сутак пазбаўлення волі па тым жа артыкуле.