viasna on patreon

У Мінску затрымалі актывістаў “Моладзі БНФ” і асудзілі да штрафаў Дапоўнена

2017 2017-03-14T15:57:00+0300 2017-03-14T18:18:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/krasnakucki-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікіта Краснакуцкі.

Мікіта Краснакуцкі.

У Мінску 14 сакавіка супрацоўнікі міліцыі затрымалі дваіх актывістаў “Моладзі БНФ”.

Па інфармацыі яшчэ аднаго актывіста, іх адвезлі ў Першамайскі РУУС. Прозвішча аднаго затрыманага Мікіта Краснакуцкі, а другога  – Мікалай Логвінаў. Меркавана, яны раздавалі мінакам нацыянальную сімволіку.

Cтала вядома, што на юнакоў склалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння, зараз яны ў судзе Першамайскага раёна Мінска.

Мікалая Логвінава вінавацяць па арт. 23.34 КаАП "Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" за тое, што хлопцы 10 сакавіка распаўсюджвалі стужачкі з нацыянальным арнаментам і ўлёткі з заклікамі далучыцца да акцыі супраць дэкрэта №3, якая плануецца на 25 сакавіка. Справу разглядае суддзя Анастасія Папко.

Мікалай Логвінаў у судзе
Мікалай Логвінаў у судзе

Мікалай Логвінаў у судзе віну прызнаў, папрасіў суд вынесці папярэджанне або штаф. Яго паплечнік - Мікіта Краснакуцкі, якога таксама судзяць у гэты час, паступіў аналагічным чынам - прызнаў віну цалкам.

Суддзя вынесла рашэнне пакараць Мікалая Логвінава штрафам у пяць базавых велічынь.

Мікіту Краснакуцкага таксама асудзілі да штрафу ў пяць базавых велічынь. Судзіў Юры Гарбатоўскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства