viasna on patreon

Прадстаўнік МЗС Германіі: У Беларусі не павінна быць адкату назад у плане дэмакратыі і правоў чалавека

2017 2017-03-14T11:47:12+0300 2017-03-14T11:49:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/michael-rot.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міністр МЗС ФРГ па справах Еўропы Міхаэль Рот. Фота: БелаПАН

Міністр МЗС ФРГ па справах Еўропы Міхаэль Рот. Фота: БелаПАН

"Мы не хочам вяртання да часоў санкцый, але з боку як Еўрасаюза, так і Германіі існуе абсалютна выразнае чаканне, што менавіта цяпер, у важнай фазе нашых адносін, у Беларусі не павінна быць адкату назад у плане дэмакратыі і правоў чалавека", — заявіў дзяржаўны міністр МЗС ФРГ па справах Еўропы Міхаэль Рот у інтэрв'ю БелаПАН і Беларускаму радыё.

Міхаэль Рот знаходзіцца ў Мінску 13—14 сакавіка з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

Міністр падкрэсліў, што перадумовай для зняцця санкцый у лютым 2016 года было "дасягненне пэўнага прагрэсу ў галіне дэмакратыі, правоў чалавека, незалежнай юстыцыі і СМІ, у першую чаргу свабоды думкі".

"Таму мы вельмі моцна заклапочаныя тымі падзеямі, якія адбываюцца цяпер, — сказаў Рот. — Мы чакаем, што ў краіне будзе такая сітуацыя, каб грамадзяне маглі свабодна і без страху выказваць сваю думку. Мы таксама чакаем неадкладнага вызвалення арыштаваных".

Рот адзначыў, што ў Германіі станоўча ўспрынялі прыняцце Беларуссю восенню мінулага года Нацыянальнага плана па правах чалавека на 2016—2019 гады.

"На паперы было дасягнута многае. Цяпер гэта трэба ажыццявіць у інтарэсах усяго беларускага народа", — сказаў дыпламат.

Ён адзначыў, што Беларусі "неабходна працягваць развіваць і актывізаваць дэмакратыю і прынцыпы прававой дзяржавы".

"Больш дэмакратыі стабілізуе грамадства. Стабільная сітуацыя ў сферы дэмакратыі і правоў чалавека — карысць для эканомікі, людзі гатовыя інвеставаць у гэтую краіну, ствараць у ёй працоўныя месцы", — падкрэсліў Рот.

З сярэдзіны лютага ў Беларусі праходзяць акцыі супраць дэкрэта прэзідэнта № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" і падзення ўзроўню жыцця ў цэлым. З санкцыі Аляксандра Лукашэнкі актывісты пераследуюцца ў судовым парадку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства