viasna on patreon

У Бабруйску паляванне на актывістаў працягваецца: затрыманыя Юрый Грынявецкі і Інга Судзілоўская Дапоўнена

2017 2017-03-13T09:11:05+0300 2017-03-13T15:44:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babrujsk-12-03-17b.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя "недармаедаў" у Бабруйску. 12.03.2017

Акцыя "недармаедаў" у Бабруйску. 12.03.2017

У Бабруйску 13 сакавіка ранкам, па дарозе на працу, супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Юрыя Грынявецкага. Яго адвялі ў аддзяленне міліцыі па вуліцы Мінскай.

Сваё затрыманне выкладчык Бабруйскага лесатэхнічнага каледжу Грынявецкі звязвае з удзелам у пратэстах супраць Дэкрэту № 3 аб сацыяльным утрыманстве. 12 сакавіка ён удзельнічаў у «Маршы недармаедаў», які адбыўся ў Бабруйску, трымаў пры гэтым мегафон. Мясцовыя праваабаронцы мяркуюць, што яго могуць звінаваціць у арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.  Стала вядома, што  актывіста апыталі і выпісалі позву ў міліцыю на 15 сакавіка. Але ў другой палове дня забралі з працы ізноў у міліцыю.

Затрымана таксама Інга Судзілоўская, складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП. Суд таксама 16 сакавіка.

У гэты ж дзень у аддзяленне міліцыі выклікаюць і Галіну Смірнову. У міліцыі за 8 гадзін затрымання актывісткі так і не змаглі скласці пратакол адміністрацыйнага правапарушэння.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства