viasna on patreon

Ці прызнаюць сайт Пальчыса “экстрэмісцкім”?

2017 2017-01-23T15:48:26+0300 2017-01-23T15:49:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palchys.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Эдуард Пальчыс.

Эдуард Пальчыс.

У справе аб прызнанні сайта 1863x.com экстрэмісцкім да гэтага часу не растаўлены кропкі над “і”.

“У той жа час тэрмін майго пакарання ўжо скончыўся”, – распавёў сайту palitviazni.info блогер і заснавальнік вышэйназванага сайта Эдуард Пальчыс, які ў мінулым годзе быў прызнаны праваабарончай супольнасцю палітычным зняволеным.

Нагадаем, 25 жніўня 2016 года суд Цэнтральнага раёна Мінску разгледзеў справу аб прызнанні экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі, размешчанай на сайце 1863х.com. У выніку закрытага судовага пасяджэння 9 артыкулаў, размешчаных на дадзеным сайце, былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Пазней праваабаронцы прызналі Пальчыса палітвязнем.

Суд над Эдуардам Пальчысам распачаўся 14 кастрычніка, усе судовыя пасяджэнні праходзілі ў закрытым рэжыме.

У выніку Пальчыс быў прызнаны вінаватым па двух артыкулах КК: распальванне варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч. 1 арт. 130), а таксама выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару (арт. 343 КК).

З улікам утрымання пад вартай (дзевяць месяцаў, але дзень ідзе за два пры прызначэнні так званай „хатняй хіміі”), а таксама судова-медыцынскай экспертызы ў спецыяльнай медустанове (амаль месяц, дзень ідзе за дзень) Пальчыс ужо адбыў 19 месяцаў пакарання з 21 месяца прызначанага. Такім чынам, пад наглядам яму заставалася прабыць усяго два месяцы.

“Маё пакаранне скончылася яшчэ восенню, але зараз вядзецца грамадзянская справа, каб прызнаць сайт 1863x.comэкстрэмісцкім, – распавядае Эдуард Пальчыс. – Дзякуючы нашай з адвакатам працы, судовае пасяджэнне ў снежні было перанесена, а таму, так бы мовіць, мы працягнулі жыццё сайту, які пасля вынясення судовага рашэння могуць закрыць”.

Па словах Пальчыса, судовае рашэнне можа быць прынята ўжо бліжэйшы месяц-два. Эдуард дадае, што пасля вызвалення ён “пакуль яшчэ афіцыйна не ўладкаваўся на працу”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства