viasna on patreon

Прызначана дата разгляду касацыйнай скаргі Міхаіла Жамчужнага

2017 2017-01-09T13:13:06+0300 2017-01-09T13:14:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zamchuzny.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Жамчужны

Міхаіл Жамчужны

На 10 гадзін раніцы 12 студзеня прызначаны разгляд скаргі Міхаіла Жамчужнага ў касацыйным парадку ў Мінскім абласным судзе па вынесеным спагнанні за нібыта самавольнае перамяшчэнне па тэрыторыі калоніі. Пра гэта паведаміў сам палітвязень у лісце да праваабаронцы Таццяны Рэвяка.

Да гэтага Барысаўскі раёны суд адмовіў Жамчужнаму ў задавальненні скаргі за першае вынесенае спагнанне.

Міхаіл Жамчужны адзначае, што ціск, які ён зведаў за апошнія паўгады, у тым ліку змяшчэнне яго ў ПКТ, ідзе не з самой калоніі. Ён кажа, што былі тэлефонныя званкі аб ўзмацненні ўвагі да яго, пры гэтым хтосьці з адміністрацыі калоніі іх ігнараваў, хтосьці выбачаўся перад ім, а хтосьці - выконваў.

“Нагодаў для спагнанняў я не даваў, паводжу сябе стабільна, ніяк не вылучаюся, канфлікты з асуджанымі не падтрымліваю. Асуджаныя шчыра здзіўленыя неадэкватнасцю спагнанняў”, - піша палітвязень у лісце.

Нагадаем, у ліпені 2015 года Міхаіл Жамчужны  быў асуджаны Віцебскім абласным судом на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 23 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйную скаргу і прызначыла Жамчужнаму больш строгае пакаранне – шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым у наўмысным выдаванні звестак, што складаюць службовую таямніцу і ў  незаконным набыцці сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, што складае службовую таямніцу.

Беларускімі праваабаронцамі Міхаіл Жамчужны прызнаны палітычным зняволеным.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства