viasna on patreon

Фермера Мікалая Бяльчука вызвалілі з-пад арышту

2016 2016-12-12T14:32:10+0300 2016-12-12T15:43:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mikalaj_bialchuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фермер з Арлянкі Мікалай Бяльчук

Фермер з Арлянкі Мікалай Бяльчук

12 снежня пасля двух месяцаў арышту фермер з Арлянкі Мікалай Бяльчук выйшаў на волю, паведамляе brestspring.com

Суд прызнаў Мікалая Бяльчука вынаватым у злачынстве прадугледжаным арт. 364 КК «Гвалт або пагроза выкарыстоўвання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі» і прызначыў пакаранне ў выглядзе двух месяцаў арышту з-за таго, што яшчэ ў 2014 годзе ён стаў на абарону брата і яго самаробнага трактару, які спрабавала забраць міліцыя.

На судзе інспектар ДАІ Сяргей Неліповіч, які спрабаваў адабраць трактар, сцвярджаў, што Мікалай Бяльчук яго пакусаў. Пракурор палічыла віну Мікалая Бяльчука цалкам даказанай, у сувязі з чым прасіла суд прызначыць абвінавачанаму два месяцы арышту. Што суд і зрабіў.

Дзяжурная СІЗА недакладна інфармавала прысутных аб часе выхаду Мікалая Бяльчука на волю, маўляў – у першай палове дня. Як толькі бацька Мікалая з адвакаткай ад'ехалі па справах, на парозе з'явіўся Мікалай з клункамі ў суправаджэнні афіцэра міліцыі. Яго сустрэў праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які патлумачыў:

«Наша праваахоўная сістэма навучыла нас жыць па прынцыпе «Ня вер, не бойся, не прасі!» Таму я наўмысна застаўся, бо паталагічна не давяраю нашай праваахоўнай сістэме. Гэта ўжо сталася агульнай практыкай выпускаць вязняў такім чынам, каб іх не прыйшлі сустракаць сваякі, журналісты, знаёмыя... Каб пазбавіць журналістаў інфармацыйнай нагоды, а грамадзтва аператыўнай, праўдзівай інфармацыі».

Мікалай Бяльчук распавёў правабааронцу і пад'ехаўшым журналістам аб здзеках у СІЗА.

«Я не вінаваты, - сказаў фермер. - Я буду скардзіцца надалей, звярнуся, калі трэба, у міжнародныя інстанцыі. Калі б я сапраўды быў вінаваты, мне бы далі ўсе 6 год зняволення».

Пасля родныя павезлі слабога пасля галадоўкі Мікалая Бяльчука ў шпіталь.­­

Нагадаем, 12 кастрычніка 2016 года невядомыя людзі ў цывільным схапілі Мікалая Бяльчука, пасадзілі ў аўто і павезлі ў невядомым напрамку. Пазней высветлілася, што гэта былі пераапранутыя міліцыянты. Падчас транспартыроўкі затрыманага адзін з міліцыянтаў ударыў адкрытай далонню у лоб. Мікалай перакуліўся, ўдарыўся галавой аб скрыню і страціў прытомнасць.

Мікалай доўгі час марна намагаўся дабіцца справядлівасці па факце ягонага збіцця. І у рэшце-рэшт мусеў пайсці на скрайнія меры – ад 8-ай гадзіны раніцы 1 лістапада Мікалай Бяльчук абвесціў сухую галадоўку ў сувязі з бязмежжам работнікаў МУС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства