viasna on patreon

Судовы неадэкват: сёлета штрафаў ужо ўтрая болей, чымсьці летась Відэа

2016 2016-11-28T11:40:12+0300 2016-11-28T11:53:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nasta_liojka.jpg

Апошнім часам у беларускіх судах назіраецца сапраўдны штрафны канвеер – з грамадскіх актывістаў спаганяюць сумы па 100, 300, 500 долараў. Нядаўняя хваля – суды на салідарнымі з Эдуардам Пальчысам, адзначае Белсат.

Некаторыя нават просяць суддзяў даваць ім суткі ў СІЗА, бо няма грошай на штрафы. Зрэшты, актывісты – людзі загартаваныя, а вось звычайныя беларусы парой не вытрымліваюць – і здараюцца самагубствы.

Праваабаронца Наста Лойка кажа, што выглядае на тое, што судам спушчаная ўстаноўка зверху не садзіць на суткі, а штрафаваць. Сёлета штрафаў ужо болей утрая, чымсьці летась.

«Відавочна, што ёсць загад зверху не саджаць нікога на суткі, не затрымліваць, але гэта яны кампенсуюць за кошт штрафаў актывістам. Іх колькасць такая вялікая, што нам цяжка збіраць гэтую інфармацыю. Ведаю, што гэтая ўжо ў тры разы больш, чым летась. І гэта вельмі сурʼёзная форма пераследу. Таму што адміністрацыйная адказнасць – сурʼёзны шлейф у біяграфіі чалавека і вялікія абмежаванні».

Штрафы – выгадныя дзяржаве, упэўненая праваабаронца.

«Напрыклад, акцыя супраць міліцэйскага гвалту пад Вярхоўным судом, на якую выйшлі 10-11 чалавек, на 10 чалавек выпісваюць штрафы, а іх ахоўвалі 10 міліцыянтаў. Фактычна кожны штраф пакрывае месячны заробак праваахоўніка, то бок гэта зручна для дзяржавы».

«Суддзі могуць прымаць розныя меры – папярэджанне, мінімальны штраф, але яны нават тых, каго судзяць упершыню, штрафуюць максімальна. Не звяртаецца ўвага і на матэрыяльнае становішча людзей», – адзначае Лойка.

Яна называе гэта «неадэкватным, нечалавечым падыходам». Суддзі кіруюцца інтарэсамі дзяржавы, якой патрэбныя сёння, у крызіс, грошы.

Але чаму такі штрафны падыход судоў расцэньваецца як лібералізацыя? Падрабязней – у «Размове Калінкінай».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства