viasna on patreon

У Гомелі адбудзецца суд над міліцыянтамі-лжэсведкамі. Кошт пытання - тры капейкі

2016 2016-10-18T14:49:03+0300 2016-10-18T18:44:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/niapomniashchyh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Няпомняшчых

Уладзімір Няпомняшчых

Суддзя суда Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Домненка распачала грамадзянскую справу па зыску актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Уладзіміра Няпомняшчых аб спагнанні з лжэсведак, маёра міліцыі Андрэя Лук’янцава, прапаршчыка Ігара Ючко і Міхаіла Аленіча па 1 капейцы. Па інфармацыі "Гомельскай Вясны", Папярэдняе паседжанне ў судзе прызначана на 10.15 31 кастрычніка.

З абласнога УУС, дзе служаць ілжэсведкі, праз абласное казначэйства апазіцыянер патрабуе маральную шкоду ў памеры 9 900 руб (99 мільёнаў недэмінаваных рублёў).

Напамятаем, па версіі сведак – міліцыянтаў, Уладзімір сярод дня выйшаў з тралейбуса і ні з таго, ні з сяго пачаў нецэнзурна лаяцца, размахваць рукамі, на заўвагі не рэагаваў. Калі ж тыя сталі яго затрымліваць, ён яшчэ аказаў непадпарадкаванне, упіраўся рукамі і нагамі, адмаўляўся сесць у службовы аўтамабіль.    

Задаць пытанні лжэсведкам з міліцыі ў судзе не атрымалася, бо акукрат у дзень суда тыя з’ехалі ў камандыроўку. Хадаўніцтва актывіста, каб адкласці разгляд справы да моманту вяртання з камандыроўкі суддзя пакінуў без задавальнення.   

“Стала практыкай, калі супрацоўнікі міліцыі абвінавачваюць нас у дробных хуліганствах, а потым ілжэсведчаць супраць у судах. Так атрымалася і ў мяне. Пры разглядзе адміністрацыйнай справы судззя не даў мне магчымасці паглядзець ілжэсведкам у вочы, запытаць, у якіх сем’ях яны выхоўваліся, ці хлусяць яны сваім дзяцям. Я спадзяюся што пры разглядзе майго зыска ў гэтых ілжэсведак не атрымаецца схавацца за камандыроўкай",- патлумачыў У. Няпомняшчых.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства