viasna on patreon

Акрамя абутку і адзежы патрэбныя коўдры, няма памперсаў і сумесяў для малога...

2016 2016-10-17T15:00:56+0300 2016-10-20T09:32:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-migracion-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бежанцы з Чачні на Берасцейскім вакзале.

Бежанцы з Чачні на Берасцейскім вакзале.

Валанцёры распавялі сайту “Берасцейская Вясна”  пра жыццё і побыт бежанцаў з Чачні, якія месяцамі жывуць на Берасцейскім вакзале, каб патрапіць у Польшчу.

Берасце, чыгуначны вакзал, раніца, дзень, вечар, ноч, зала чакання… Васьмімесячны Хасан-Рашыд спіць тут на лаўцы ўжо каторы тыдзень. Ён прыехаў з Чачні. З-за ганьбы бацькі і хваробы маці, бацькі вырашылі шукаць лепшай долі. У Польшчы ёсць родзічы, таму менавіта туды. Але ўжо ідзе трэці месяц, як сям’ю не пускаюць праз польскую мяжу. “У нас былі грошы – жылі на кватэры. З’ехаць не пускаюць і на працу нас не прымаюць, грошы скончыліся, цяпер на вакзале,” – расказвае бацька Хамід. Акрамя маленькага, ёсць у сям’і яшчэ дзеці – хлопчыкі трох і сямі гадоў і дзяўчынка (пяць гадоў). Разам з вымушаным пражываннем зваліліся на сямейства яшчэ выпрабаванні. Зараз маці з сямігадвым хлапчуком у бальніцы ў Кобрыне. У хлопчыка свінка. Тут сутыкнуліся з жорсткасцю і бесчалавечнасцю супрацоўнікаў вакзала. Пяць-шэсць гадзін раніцы, невядома на што, трэба ім пабудзіць дзяцей. Маленькіх дзяцей.

 Акрамя абутку і адзежы дзецям і дарослым, няма коўдры, няма памперсаў і сумесяў для малога.

На цяперашні час на вакзале жыве сем сем’яў. Ужо звыклая ежа: ролтан, пюрэ хуткага прыгатавання. Раніцай і ўвечар – гарбата. На момант нашай размовы (10.00) дзеці нічога не елі.

Крыху раней такама чачэнцы жылі на кватэрах. Дапамагалі. Можна было схадзіць да іх пагрэцца, памыццца. Але цяпер і тыя з’ехалі назад, на радзіму, бо скончыліся грошы.

Асама апынулася каля польскай мяжы, каб выратаваць сваіх дзяцей. Яе муж прапаў. Працаваў будаўніком і аднойчы не вянуўся з працы. “Федэралы ў масках мучаць маіх дзяцей. Яны шукаюць майго мужа, але ж мы не ведаем, дзе ён. Яны б’юць старэйшых,” – расказвае Асама.

Башыра таксама без мужа. Ён загінуў шэсць гадоў таму. Але да гэтага часу усё было добра: свой дом, сваё кафэ, дзе жанчына працавала. Так было пакуль не падраслі дзеці. Старэйшы брат мужа адбірае дзяцей, хоча дзяўчынак выдаць замуж (9 і 14 гадоў). “Адабралі родзічы мужа і дом, а ў мяне ў Польшчы ёсць сястра. Яна выйшла туды замуж. Хоча дапамагчы мне. І адваката прыслала. Спадзяюся мы зможам пераехаць да яе. Бываюць думкі вянуцца на радзіму, але старэйшая дачка нават сварыцца. Дзеці не хочуць назад, яны баяцца там,” – кажа Башыра. Яна з дзецьмі былі таксама ў Мінску, чулі, што бежанцам даюць некае жыллё, але нічога… Ехалі сюды ў канцы жніўня і ніяк яны не збіраліся заставацца доўга на Берасцейскім вакзале, таму проста няма цёплых рэчаў. Скончыліся даўно грошы. Старэйшая дачка застудзіла ныркі. Башыры застаецца толькі спадзявацца.

Першая спроба прайсці мяжу ў Джамілі была 30 жніўня. З таго часу іх налічылася трынаццаць. Трынаццаць спроб… У дачкі Джамілі астма, урачы рэкамендавалі ёй змяніць клімат, казалі, што стан можа палепшыцца ў пераходным узросце. Канечне, зараз дзяўчынцы толькі горш.

Падыходжу да дзяцей. Дзяўчынкі. Саіда і Фаріха. Прыгожыя, з карымі вачыма. Звычайныя дзеці, якія ёсць у кожнай краіне. Са сваімі марамі і жаданнямі. Пра мары: Саіда хоча быць мастаком. Паказвае свае размалёўкі. Фаріха, крыху меньшая, саромеецца мяне. Пра жаданні… Хочуць толькі з’ехаць хутчэй. Тут ужо і Фаріха кажа, што крыўдзяць дзяжурныя. Пытаю пра Польшчу. Адказваюць, што там прыгожа і добра. Берасце таксама падабаецца.

Бежанцы з Чачні на Берасцейскім вакзале

Што ж, я ведаю, што ёсць рабочыя вакзала, каторыя не разумеюць цяперашняга стану бежанцаў. Але не чакаю, што першая, хто пападзецца мне, і будзе такой. Яўна з абурэннем кажа, што не хоча не аб чы размаўляць. Перабівае сябе пытаннем, ці ведаем мы, што гэтыя людзі робяць тут. Што робяць? Можа дзеці бегаюць? Дык тож не цацка, не будзе сядзець, дзе пакінеш.

У працэсе так званага інтэрв’ю запісваю, што каму трэба. Трэба багата што. У першую чаргу называюць дзяцей. Патрэбен абутак амаль на на ўсе ўзросты ад трох да шаснаццаці гадоў. Гэта не кажучы пра дарослых, самі яны ў басаножках і цёплых шкарпэтках. Патрэбны коўдры. Штаны хлопчыкам і дзяўчынкам, шапкі.

Такія няшчасныя расказваюць яны, што ёсць у свеце добрыя людзі. Нешта ўжо перадалі ім (амаль ва ўсіх ёсць курткі). У маёй прысутнасці перадалі ім хлапчуковыя боцікі. Іх прымерыла і дзяўчынка, маці яе сказала, што няма ім цяпер розніцы.

Усе яны з розных гарадоў, раней не былі знаёмыя. Ва ўсіх розныя прычыны пераезду. Зараз побач жывуць у вакзальным памяшканні. Вялікая і прыгожая зала чакання не выглядае такой, пакуль месяцамі жывуць там людзі, каторым няма куды дзецца.

Тыя, хто можа дапамагчы - тэлефануйце: 8-029 7952963 (Маргарыта)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства