viasna on patreon

Суд над расійскай актывісткай Марыяй Рымар прызначаны на 10 кастрычніка

2016 2016-10-07T14:33:56+0300 2016-10-07T14:37:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rymar-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марыя Рымар ля будынка Кастрычніцкага райсуда Мінска. Фота: svaboda.org

Марыя Рымар ля будынка Кастрычніцкага райсуда Мінска. Фота: svaboda.org

Актывістка з Самары Марыя Рымар, абвінавачаная ў «заведама ілжывым паведамленні пра небяспеку» ў выніку інцыдэнту, які адбыўся ў аэрапорце Мінска 7 ліпеня, паведаміла ПЦ "Вясна" пра дату судовага разбіральніцтва па яе справе.

Паседжанне ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска пачнецца 10 кастрычніка ў 10:30 раніцы, справу будзе разглядаць суддзя Сяргей Л.А. (адрас суда: вул. Сямашкі, 33, каб. 2107).

З моманту вызвалення пад заклад з-пад варты 18 ліпеня, Марыя Рымар увесь час знаходзіцца у Беларусі, паколькі ў дачыненні да яе дзейнічаюць такія меры стрымання, як абавязальніцтва пра яўку, заклад, арышт маёмасці і абмежаванне на выезд з Беларусі.

«Следства свядома зацягвалася, хоць я прасіла аб разглядзе справы ў самыя кароткія тэрміны ў сувязі з тым, што дома ў мяне дзеці. За гэтыя тры месяцы, якія прайшлі з моманту затрымання 7 ліпеня, мне тройчы было адмоўлена ў хадайніцтвах аб хаця б часовым выездзе дадому, каб сустрэцца з сям'ёй, а таксама зрабіць дыягностыку анкалагічнага новаўтварэння, якое ў мяне з 2012 года. Неабходнасць дыягностыкі была ўстаноўленая медзаключэннем Мінскага гарадскога клінічнага анкадыспансера, прадастаўленым следству яшчэ 15 жнiўня.
Увесь гэты час я знаходжуся далёка ад тых, хто мне дарагі, у чужой краіне. Я ст
омленая і выматаная... адкладаю скайп-сустрэчы з дзецьмі (хоць дзецям яны патрэбныя гэтак жа, як і мне), таму што баюся расплакацца, гледзячы на іх, пакуль яны мне распавядаюць пра свае справы. Дзеля чаго гэтыя пакуты столькіх людзей, расцягнутыя на такі тэрмін?» - кажа Марыя Рымар.

За гэты час яна з дапамогай адваката абскардзіла правамернасць арышту, умовы ўтрымання ў СІЗА, дамаглася праверкі законнасці дзеянняў міліцыі пры затрыманні, але паколькі праверка зацягваецца, то лічыць, што наўрад ці да пачатку суда будуць вядомыя яе вынікі.

Марыя Рымар лічыць, што была адпушчаная пад заклад дзякуючы наданню публічнай агалоскі факту яе арышту, больш як сотні тысяч подпісаў пад петыцыяй у яе падтрымку і што публічнасць будзе важная і падчас судовага разбіральніцтва, таму ў судзе ёй хацелася б бачыць журналістаў і прадстаўнікоў грамадскасці. Таксама яна паведаміла, што на разглядзе справы будзе прысутнічаць расійскі консул.

Нагадаем, Марыя Рымар была затрыманая 7 ліпеня гэтага года ў аэрапорце горада Мінска па абвінавачванні па ч. 1 арт. 340 КК РБ ("Загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы"). З 8 па 18 ліпеня ўтрымлівалася ў ІЧУ Мінгарвыканкама на вуліцы Акрэсціна ў Мінску, затым была пераведзена ў СІЗА №1 на вуліцу Валадарскага, адкуль яе этапавалі ў СІЗА ў Жодзіна. 18 ліпеня была адпушчаная пад заклад.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства