viasna on patreon

У ІЧУ на Акрэсціна ў ежу арыштаваным дадаюць снатворнае? Відэа

2016 2016-07-29T15:43:10+0300 2016-07-30T16:40:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rymar_maryja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марыя Рымар

Марыя Рымар

Юрыст з Самары Марыя Рымар, якая адпушчана пад заклад з-пад варты і будзе знаходзіцца ў Мінску да суда, распавяла Праваабарончаму цэнтру «Вясна» пра намер абскардзіць умовы ўтрымання ў ІЧУ на Акрэсціна.

Марыя Рымар паведаміла, што 11 ліпеня падала заяву на імя в.а. кіраўніка ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама Дрыля Г.В., у якой просіць арганізаваць праверку ежы ў ІЧУ на прадмет утрымання ў ёй седатыўных рэчываў. Гэтую заяву, якую ў яе афіцыйна прынялі, падпісалі таксама дзве яе сукамерніцы. Яны разам з Марыяй просяць далучыць копіі заявы і вынікі праверкі да матэрыялаў сваіх крымінальных справаў.

«Я выказала здагадку, што ў ежы, якая выдаецца зняволеным ў ІЧУ, утрымліваюцца снатворныя рэчывы, таму што ўсё насельніцтва камераў гэтага ІЧУ спіць увесь дзень і ўсю ноч, прачынаецца толькі на час прыняцця ежы, а тыя, хто курыць - яшчэ і на курэнне. Тыя, хто ядуць гэтую ежу ў поўным рацыёне, проста кладуцца спаць на працягу 10 хвілінаў пасля прыёму ежы. Гэтая інфармацыя не толькі пра маю камеру. Там ёсць вялікая «плазма», на якой поўны агляд усіх камераў ІЧУ, на першым паверсе, дзе людзей прымаюць, і такая ж ёсць у кабінеце начальніка ІЧУ. То бок, я бачыла і там і там. Гэта сапраўды звяртае на сябе ўвагу: відаць, што ёсць куча камераў, у якіх няма руху практычна. Я назірала гэта ў любы час дня і ночы, таму што мяне вывозілі на следчыя дзеянні, затым назад прывозілі. І, пакуль ішла праверка, я сядзела ў межах бачнасці гэтых камераў і гэта бачыла. Усе, хто там сядзеў, пацвярджаюць, што так і ёсць. Мала, што гэтая ежа там не адпавядае ніякім фізіялагічным нормам, дык я была вымушаная практычна адмаўляцца ад яе, таму што досыць часта прымала ўдзел у следчых дзеяннях і была зацікаўлена ў яснасці свядомасці», - падзялілася суразмоўца.

Яна таксама збіраецца абскардзіць правамернасць абранай у дачыненні да сябе меры стрымання - заключэння пад варту. Пад вартай Марыя змяшчалася спачатку ў ІЧУ Мінгарвыканкама на вуліцы Акрэсціна ў Мінску, адтуль была пераведзеная ў СІЗА №1 на вуліцу Валадарскага, адкуль яе этапавалі ў СІЗА ў Жодзіна. 18 ліпеня яна была адпушчаная пад заклад.

Нагадаем, расіянка Марыя Рымарь была затрыманая 7 ліпеня ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск-2» пры рэгістрацыі на рэйс Мінск - Масква. У спрэчцы з супрацоўнікамі аэрапорта яна жартам паведаміла, што «траціл у яе ў сумцы» і на падставе гэтага была затрыманая па абвінавачванні ў «заведама ілжывым паведамленні пра небяспеку». Пазней падчас размовы з журналістамі яна патлумачыла, што «па сутнасці, пратэставала супраць неабгрунтаванага асабістага дагляду». Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт. 340 КК Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства