viasna on patreon

Начальнікі ІЧУ самі вырашаюць, каму атрымаць перадачы, а каму пачакаць

2016 2016-10-04T11:21:57+0300 2016-10-04T11:24:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ivs.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Новыя правілы ўнутранага распарадку месцаў адбыцця адміністрацыйнага арышту, зацверджаныя ў кастрычніку 2015 года і закліканыя палепшыць становішча арыштаваных асоб, выклікаюць шмат пытанняў, паведамляюць "Праваабаронцы супраць катаванняў".

Напрыклад, без дазволу начальніка месца адбыцця арышту не прымаюцца перадачы ад асоб, якія не з'яўляюцца для адміністрацыйна арыштаванага блізкімі сваякамі.

«Адміністрацыйна арыштаваныя, якія не маюць блізкіх сваякоў, знаходзяцца ў няроўным становішчы ў параўнанні з асобамі, у якіх блізкія сваякі ёсць, і для іх існуе прававая нявызначанасць у дачыненні да магчымасці атрымання перадач падчас адбыцця адміністрацыйнага арышту. Тым самым, дадзены пункт не адпавядае арт. 22 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь аб роўнасці ўсіх перад законам і праве без дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў», - сцвярджае праваабаронца Сяргей Усцінаў.

Праваабаронца звярнуўся ў Канстытуцыйны Суд і просіць узбудзіць вытворчасць па справе аб выключэнні з Правілаў унутранага распарадку месцаў адбыцця адміністрацыйнага арышту дадзенага дыскрымінацыйнага становішча.

«Праблема нават шырэй - не толькі адміністрацыйна арыштаваныя, але і асобы, якія перадаюць перадачу, трапляюць у залежнасць ад начальніка месца адбыцця адміністрацыйнага арышту. Магчымасць даваць дазвол на перадачы адміністрацыйна арыштаванаму без выразна замацаваных крытэрыяў можа прывесці да сваволя начальніка. Акрамя таго, блізкае сваяцтва ў многіх выпадках немагчыма вызначыць нават па дакуменце пасведчання асобы. Разыходжанне прозвішчаў не з'яўляецца фактам адсутнасці блізкага сваяцтва», - заяўляе Сяргей Усцінаў.

На думку праваабаронцы менавіта пасля выключэнне нормы аб дазволе начальніка месца адбыцця адміністрацыйнага арышту на ўручэнне адміністрацыйна арыштаванаму перадачы, якая перадаецца асобай, што не з'яўляецца для адміністрацыйна арыштаванага блізкім сваяком, п. 47 Правілаў №313 будзе адпавядаць арт. 22 Канстытуцыі і выключыць вышэйпералічаныя пытанні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства