viasna on patreon

Баранавічы: бацькоўскія сходы – надзейны спосаб забеспячэння аўдыторыі для праўладнага кандыдата і яўкі на датэрміновым галасаванні Фота

2016 2016-09-06T23:54:15+0300 2016-09-06T23:57:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baran-backouski-shod-agit-daterm-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавічы. Бацькоўскі сход у СШ № 21 скарыстаны для агітацыі за кандыдата Вольгу Палітыка.

Баранавічы. Бацькоўскі сход у СШ № 21 скарыстаны для агітацыі за кандыдата Вольгу Палітыка.

Першы дзень датэрміновага галасавання на двух выбарчых участках №15 і 21, якія размешчаны ў сярэдняй школе №21, супаў з агульнашкольным бацькоўскім сходам. Бацькам было сказана прыйсці з пашпартамі, кажа назіральнік за выбарамі ад Беларускага Хельсінскага Камітэта Сяргей Гоўша. На сход з выступам прыехала дэпутат Палаты прадстаўнікоў і кандыдат у адной асобе Вольга Палітыка. Пасля нядоўгай яе прамовы выступіў дырэктар школы. Ён сказаў: “Вось наш кандыдат, давайце яго падтрымаем.” Бацькі прыслухаліся да дырэктара і пайшлі галасаваць.

Баранавічы. На бацькоўскім сходзе ў СШ № 21 выступае кандыдат Вольга Палітыка.

Баранавічы. Бацькоўскі сход у СШ №21.

У першы дзень галасавання на выбарчым участку №15 прагаласавала 83 чалавекі, на 21-м – 73.

Заўтра запланаваны сход у сярэдняй школе №16, дзе размешчаны выбарчы ўчастак №19

Незалежнымі назіральнікамі былі выкліканы назіральнікі місіі АБСЕ, якія зафіксавалі гэты факт.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства