Суд па справе Аляксея Мілюкова: “Калі б не ваш муж, то сын быў бы на волі”
У Наваполацку 24 жніўня працягвалася судовае паседжанне па справе Аляксея Мілюкова, сына вядомага блогера з Бабруйска Алега Жалнова.
Ён адбывае пакаранне у выглядзе абмежавання волі у Наваполацку, дзе атрымаў 2 дысцыплінарныя спагнанні - адно за тое, што пакінуў зараджацца мабільны тэлефон без дагляду ў агульным пакоі, дзе у гэты час знаходзіліся іншыя вязні, другое за нібыта дрэннае выканнане працы, а працаваў ён дворнікам у мясцовым ЛПП, доказам чаму з'яўлялася фота недапалкаў у сметніцы.
Першае судовае паседжанне адбылося 16 жніўня, тады Аляксей Мілюкоў заявіў хадатайніцтва аб тым, што жадае каб яго абаронцам выступаў ягоны бацька - Алег Жалноў, які зараз атрымлівае вышэйшую юрыдычную адукацыю. Прадстаўнік абвінавачвання выказаў нязгоду з гэтым, бо па яго меркаванню асоба без вышэйшай адукацыі не валодае дастатковымі ведамі ў крымінальным і працэсуальным праве, гэта можа прывесці да таго, што правы абвінавачваемага не будуць абаронены. Суддзя Пётр Леўчанка ў сувязі з нязгодай прадстаўніка пракуратуры, адхіліў хадатайніцтва Аляксея Мілюкова, затым быў абвешчаны перапынак да 23 жніўня для таго каб абвінавачаны змог заключыць дамову з адвакатам.
Аднак адвакат быў заняты на іншым паседжанні, у сувязі з чым быў аб'яўлены перапынак да 24 жніўня.
У судзе былі агалошаныя эпізоды, якія прадставіў бок абвінавачвання. Так, Аляксей Мілюкоў наўмысна, з мэтай ухілення ад адбывання пакарання, у ПУАТ №22 у Гомельскай вобласці у 6:40 23.07.15, а таксама 03.08.15 пасля каманды “пад’ём” ляжаў на спальным месцы, пад коўдрай і не заправіў ложак, пасля чаго быў пераведзены 13.08.16 у ПУАТ №15 г.Наваполацк, дзе 23.12.15 самавольна пакінуў месца працы у ЛПП №8, дзе працаваў уборшчыкам тэрыторыі і у 10:00 знаходзіўся у аддзеле кадраў гэтай установы; 5.02.16, згодна акта складзенага кіраўніцтвам ЛПП №8, у 10:05 не прыступіў да выкання абавязкаў па уборцы тэрыторыі.
Таксама Аляксей Мілюкоў атрымаў спагнанне за неналежны знешні выгляд – адрошчванне барады і за тое, што 2 разы пакінуў “электрапрыборы” – мабільны тэлефон і планшэт без нагляду ў агульным спальным пакоі, акрамя таго дапусціў запазычаннасць па аплаце паслуг ЖКГ за лістапад – сакавік у памеры каля 1,2 млн. старых рублёў.
Маці Аляксея, Яўгенія Жалнова, у сваіх паказаннях звязала усе гэтыя, нібыта меўшыя месцы парушэнні і спагнанні за іх, з прадузятымі адносінамі да яе сына. Маці казала, што Аляксей жадаў хутчэй вярнуцца дадому, ці хаця б атрымаць магчымасць адбываць пакаранне без накіравання ў папраўчую установу, так званую “хатнюю хімію”, ён толькі ажаніўся, пры гэтым адбылася змена прозвішча з Жалнова на Мілюкоў.
Маці дадала, што ў папраўчай установе сын удзельнічаў у мастацкай самадзейнасці, праводзіў спаборніцтвы, пасля 2-х месяцаў працы, за якую ямы не плацілі, знайшоў нармальную працу, дзе быў на добрым рахунку, меў права і на змену рэжыму і датэрміновае вызваленне, але замест гэтага за 10 дзен атрымлівае 2 парушэнні і пераводзіцца у Наваполацк, дзе адразу ставіцца на прафілактычны улік, як схільны да агрэссіі і праз месяц атрымлівае працу уборшчыка тэрыторыі ЛПП №8, якую згодна з паказаннямі каменданта тылавога забеспячэння ЛПП №8 Вялюгі А.В, раней заўсёды выконвалі “кліенты” ЛПП.
Трэба адзначыць, што папраўчая установа №15 знаходзіцца на тэрыторыі, якая належыць ЛПП №8.
Яўгенія Жалнова ў сваіх паказаннях ціск на сына звязвала найперш з грамадзянскай пазіцыяй свайго мужа: “Муж - блогер, змагаўся з супрацоўнікамі ДАІ, каб яны, як і іншыя грамадзяне выконвалі закон. Гэта сфабрыкаваная справа звязана з дзейнасцю мужа, яны разам туды пайшлі”. Маецца на увазе інцыдэнт верасня 2013 года, за які А.Мілюкоў атрымаў 3 гады абмежавання волі. “Сын меў судзімасць, таму на яго прасцей было павесіць справу”, - перакананая яна.
Алег Жалноў каментуючы справу таксама адзначыў, што, падчас згаданага інцыдэнта, супрацоўнікі ДАІ ў Бабруйску ведалі яго, ведалі аб яго дзейнасці і наўмысна збівалі Аляксея, каб справакаваць менавіта яго.
Начальнік ПУАТ №15 Філімонаў казаў, згодна паказанняў маці – калі б ваш муж не узяў яго з сабой тады, то нічога не было б, казаў, што сочыць за дзейнасцю мужа, чытае усе, што піша яе муж. Іншы супрацоўнік ПУАТ №15, якога маці пазнала сярод сведкаў, што давалі паказанні ў судзе, казаў: “калі б не ваш муж, ваш сын ужо быў бы на волі”.
Журко В.С. – намеснік начальніка ПУАТ №15, датычна спагнанняў, казаў, са словаў Я. Жалновай: “шукайце адкуль ногі растуць”.
Яўгенія Жалнова, на пачатку красавіка 2016 была на прыёме ў начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў Дарошкі Сяргея Іванавіча, які, таксама, згодна яе паказанняў, заявіў, што “наша задача, чтобы человек признал свою вину». На што старшыня суда Леўчанка П.В. адразу адказаў, што ніхто падобных патрабаванняў выказваць не меў права, прызнанне віны не разглядаецца пры вынясенні рашэнняў аб датэрміновым вызваленні і, нават, вынясенні прысуду.
Датычна запазычанасці па аплаце трэба адзначыць, што з канца снежня, калі адначасова з’явіліся прэтэнзіі да А.Мілюкова ў кіраўніцва ЛПП№8 і ПУАТ №15, ён пачаў пазбаўляцца прэміі. З улікам спагнання (кампенсацыя маральнай шкоды на карысць, нібыта, збітага ім супрацоўніка ДАІ) за снежань ён атрымаў заробак у 200 000 рублеў, што суразмерна кошту платы за пражыванне. З часам ён, нават хадайнічаў перад адміністрацыяй ПУАТ №15 аб прадастаўленні яму харчавання, бо не меў грошай нават на ежу, але па прычыне маючай месца запазычаннасці, яму у гэтым было адмоўлена. Калі маці даведалася аб запазычаннасці і спагнанні, яна двума плацяжамі са свайго заробку настаўніцы і пенсіі па інваліднасці да сярэдзіны мая пагасіла запазычаннасць, аб чым папярэджвала адміністрацыю, але тая усе роўна наклала апошняе спагнанне.
Судовае паседжанне працягнецца у панядзелак 29 жніўня ў 10:00 у Наваполацкім гарадскім судзе. Паказанні павінен даваць начальнік ПУАТ №15 Філімонаў і сам Аляксей Мілюкоў.
Нагадаем, у ліпені 2014 Аляксей Жалноў быў асуджаны на тры гады "хіміі" і атрымаў штраф – 50 мільёнаў рублёў. Суд прызнаў яго вінаватым у нанясенні маральнай і фізічнай шкоды супрацоўніку ДАІ.