Паўла Вінаградава судзілі за абразу супрацоўніка міліцыі
25 жніўня Першамайскі суд Менску разгледзеў адміністрацыйную справу супраць грамадзкага актывіста Паўла Вінаградава. Як паведамляе Радыё Свабода, яго абвінавачваюць у зьнявазе супрацоўніка міліцыі.
Справу пачалі разглядаць месяц таму, але пратакол накіравалі на дапрацоўку.
Павал Вінаградаў сказаў карэспандэнту Свабоды, што «абразіўся начальнік крымінальна-выканаўчай інспэкцыі Маскоўскага раёну».
Паўла Вінаградава аштрафавалі за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаванай акцыі "Дзякуй за нагляд» (яна адбылася ў Мінску 26 чэрвеня) на 40 базавых велічыняў (840 рублёў). Такое рашэнне прыняў суд Першамайскага раёна, Яшчэ адзін адміністрацыйны пратакол быў зноў адпраўлены на дапрацоўку. Гэта артыкул 23.5 КаАП "абраза службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў». Па словах Вінаградава, абражаным сябе палічыў начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі Маскоўскага раёна, хаця актывіст пра яго нідзе не згадваў.
«Як па мне, то гэты пратакол відавочна „левы“, таму што асобу спадара Федзюковіча, які зьяўляецца начальнікам КВІ Маскоўскага раёну, я нідзе ня згадваў. Як ён зразумеў, што я меў на ўвазе менавіта яго? Мабыць, адчувае за сабой нешта нядобрае», — сказаў Павал Вінаградаў.
26 чэрвеня моладзевая суполка «Zмена» вывесіла на мосьце гірлянду з 20 бел-чырвона-белых сьцягоў, а на прыпынках — сьцягі і плякаты з выявай Вінаградава, які паказвае сярэдні палец, і надпісам «Дзякуй за нагляд».
Гэта стала рэакцыяй на тое, што 7 чэрвеня суд Маскоўскага раёну Менску ўсталяваў над Вінаградавым паўгадавы прэвэнтыўны нагляд. Паводле самога Паўла, мэтай акцыі было «перадаць прывітаньне ўсім тым грамадзянам, якія захацелі ўстанавіць нагляд на паўгода, калі тэрмін судзімасьці заставаўся тры з паловай месяцы».