viasna on patreon

“Вясна” смуткуе з нагоды смерці праваабаронцы Мікаэла Даніеляна

2016 2016-08-25T08:54:18+0300 2016-08-25T09:05:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/danielian-mikael.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Хельсінкскай асацыяцыі Арменіі Мікаэл Даніелян. Фота: azatutyun.am

Старшыня Хельсінкскай асацыяцыі Арменіі Мікаэл Даніелян. Фота: azatutyun.am

24 жніўня на 57-м годзе жыцця ў Ерэване ад сардэчнай хваробы памёр вядомы армянскі праваабаронца, заснавальнік і старшыня Хельсінкскай асацыяцыі Арменіі Мікаэл Даніелян.

Ад часу заснавання ў 1997 годзе Хельсінкскай асацыяцыі, Даніелян неаднаразова і жорстка пераследваўся за сваю праваабарончую дзейнасць, але адначасова адчуваў і падтрымку калег з розных краін. Менавіта таму яму добра была вядомая міжнародная салідарнасць праваабаронцаў.

Адразу пасля хваляў тэрору і пераследу ў дачыненні да прадстаўнікоў грамадскай супольнасці, журналістаў і праваабаронцаў, якія ахапілі Беларусь пасля падзеяў 19 снежня 2010 года, Мікаэл Даніелян неадкладна прыехаў у Беларусь. Тут, у складзе Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі,  ён у якасці эксперта займаўся маніторынгам сітуацыі, паколькі разумеў, што вопыт армянскіх актывістаў можа быць карысны грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Шмат зрабіў Даніелян і ў падтрымку арыштаванага і кінутага за краты беларускага калегі – старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага.  Ён, разам з іншымі армянскімі праваабаронцамі і актывістамі, неаднаразова арганізоўваў пікеты ў падтрымку беларускага палітвязня, перадаваў звароты ў беларускую абмасаду ў Ерэване з патрабаваннем вызвалення Бяляцкага.

Праваабаронцы “Вясны” глыбока смуткуюць з нагоды заўчаснай смерці Мікаэла Даніеляна і выказваюць спачуванне ягоным родным і блізкім, а таксама ўсёй праваабарончай супольнасці Арменіі, якой нанесена  вялікая страта. “Вясноўцы” спадзяюцца, што памяць пра Даніеляна надоўга застанецца ў палымяных сэрцах і праваабарончай гісторыі Арменіі, а ягоная высакародная справа будзе годна працягнутая аднадумцамі і калегамі.

Вечная памяць, Праваабаронца!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства