viasna on patreon

Савет па правах чалавека ААН прыняў рэзалюцыю пра абарону правоў чалавека ў анлайн-асяроддзі (дакумент)

2016 2016-07-05T23:02:21+0300 2016-07-05T23:02:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/online-prava-cheloveka-oon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыя: rublacklist.net

Ілюстрацыя: rublacklist.net

СПЧ заклікае ўсе дзяржавы вырашаць праблемы ў сферы бяспекі ў Інтэрнэце ў адпаведнасці з іх міжнароднымі абавязацельствамі ў галіне правоў чалавека і безумоўна асуджае іх парушэнні ў дачыненні да асобаў, якія ажыццяўляюць свае асноўныя свабоды ў Інтэрнэце.

Рэзалюцыя была прынятая падчас 32-й сесіі Савета па правах чалавека ААН, якая 1 ліпеня завяршылася ў Жэневе. Ініцыятарамі выступілі 53 краіны, у тым ліку з постсавецкай прасторы - Латвія, Літва, Эстонія, Грузія, Малдова і Украіна.

У дакуменце адзначаецца важнасць ажыццяўлення правоў чалавека ў Інтэрнэце, у прыватнасці права на свабоду выказвання меркаванняў, ва ўмовах імклівага развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і важнасць умацавання даверу ў Інтэрнэце для рэалізацыі ўсебаковага супрацоўніцтва паміж урадам, грамадзянскай супольнасцю, прыватным сектарам, тэхнічнай супольнасцю і навуковымі коламі.

Падобныя рэзалюцыі пра правы чалавека ў анлайн-асяроддзі СПЧ ААН ужо прымаў у 2012 і 2014 гадах, але важнасць гэтага дакумента і яго большую будучыню звязваюць з тым, што ў ім зроблены дадатковы акцэнт на інтэрнэт-цэнзуру і падкрэсліваецца важнасць даступнай і адкрытай сеткі Інтэрнэт, а таксама ўтрымліваецца заклік прыцягваць да адказнасці вінаватых у гвалце, пераследзе і іншых парушэннях у дачыненні да людзей, якія свабодна выказваюцца ў Інтэрнэце.

Рэзалюцыя таксама «безумоўна асуджае» блакаванні і іншыя меры, якія парушаюць свабодны доступ да Інтэрнэту.

СПЧ пацвярджае важнасць прымянення праваабарончага падыходу ў забеспячэнні і пашырэнні доступу да Інтэрнэту і заклікае ўсе дзяржавы вырашаць праблемы ў сферы бяспекі ў Інтэрнэце ў адпаведнасці з іх міжнароднымі абавязацельствамі ў галіне правоў чалавека для забеспячэння абароны свабоды выказвання меркаванняў, свабоды асацыяцыі, недатыкальнасці прыватнага жыцця і іншых правоў чалавека ў анлайнавым асяроддзі.

Поўны тэкст Рэзалюцыі чытайце ў дадатку

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства