viasna on patreon

У Крупках судзяць прадпрымальнікаў

2016 2016-05-30T08:56:18+0300 2016-05-30T09:30:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/krupki_kirmash.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кірмаш у Крупках. Фота Радыё Свабода.

Кірмаш у Крупках. Фота Радыё Свабода.

У Крупках Мінскай вобласці 30 траўня адбудзецца разгляд адразу 26 адміністрацыйных спраў. Такім чынам улады хочуць пакараць прадпрымальнікаў гарадскога рынку каля аўтавакзалу, якія зладзілі страйк, пратэстуючы супраць указу №222 і абавязковай сертыфікацыі тавару.  Іх вінавацяць у nым, што прадпрымальнікі «самавольна закрылі» свае гандлёвыя месцы, не праінфармаваўшы пакупнікоў аб часовым прыпыненні працы.

«5 красавіка ў іх была праверка на рынку, — распавёў “Свабодзе”  старшыня грамадзкага аб’яднання „Пэрспектыва“ Анатоль Шумчанка.

— Людзі, натуральна, як заўсёды спужаліся — пазакрываліся. Прыехаў АБЭП, сфатаграфаваў, хто закрыты, і падаў у выканкам, на якіх месцах закрыліся. Там склалі пратакол за парушэнне рэжыму працы».

Напачатку разгляд спраў быў прызначаны на 11 траўня, аднак па невядомай прычыне яго перанеслі на 30 траўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства