viasna on patreon

У Гомелі забаранілі прафсаюзу РЭП пратэставаць супраць збяднення людзей працы

2016 2016-05-24T13:49:56+0300 2016-05-24T13:50:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rep.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Сяргей Андрэеў адмовіў незалежнаму прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) правесці пікет з мэтаю пратэсту супраць зніжэння памеру аплаты працы наёмных работнікаў. У гарвыканкаме палічылі, што для пікету з удзелам да 15 чалавек неабходная карэта хуткай дапамогі і брыгада прыбіральшчыкаў.
Кіраўнік гомельскага прадстаўніцтва прафсаюза РЭП Віктар Казлоў нагадвае, што толькі за апошні час у прафсаюз звярнуліся працаўнікі шэрагу прадпрыемстваў горада са скаргамі на зніжэнне заработнай платы, на істотнае змяненне ўмоваў працы, звязанае з скарачэньнем працоўнага тыдня.
"У ААТ "Гомельхлебпрам" працоўны дзень шматлікім рабочым скарацілі на тры чвэрці - да 2 гадзін у дзень, у ААТ "Гомельпрамбуд" аўтакранаўшчыкам сталі плаціць за працу за 2 млн. рублёў у месяц, у ААТ "Сейсматэхніка" наогул перавялі сваіх працоўных на адзін працоўны дзень на тыдзень, прапанаваўшы працаваць толькі па чацвяргах, а з тымі, у каго сканчаюцца працоўныя кантракты не працягваюць працоўныя адносіны, прасцей кажучы пазбаўляюцца ад працоўных без тлумачэння прычын", - пералічвае факты прафсаюзны лідэр.
Прававы інспектар прафсаюза РЭП па Гомельскай вобласці Леанід Судаленка падкрэслівае, што ўскладанне на іх, як арганізатараў мірнага сходу абавязка па заключэнні аплатных дагавораў з медыцынай і санітарнай ачысткай горада з'яўляецца грубым парушэннем іх правоў на мірны сход і як следства на выказвання свайго меркавання. Па словах юрыста, прафсаюзныя актывісты ўпэўненыя ў сваёй праваце і маюць намер абскардзіць забарону чыноўнікаў у судзе.
"Адмова гарвыканкама на правядзенне прафсаюзнага пікету супярэчыць як Канстытуцыі, так і міжнароднаму Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Таму мы будзем абскарджваць рашэнне гарвыканкама ў судзе, а калі спатрэбіцца, то і ў Камітэце па правах чалавека ААН", - заявіў прафсаюзны юрыст.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства