viasna on patreon

Яшчэ дзве справы супраць раварыстаў "Крытычнай масы" адправілі на дапрацоўку

2016 2016-05-19T12:05:28+0300 2016-05-31T12:20:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/krytmassa_29.04_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 траўня ў 12.00 і 15.30 працягнецца разгляд адміністрацыйных спраў па арт. 23.4 "Непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы" у дачыненні да Дзмітрыя Пахомава і Кірыла Падабеда ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска. Суддзя Вікторыя Шабуня.

Паседжанне па справе ў дачыненні да Дзмітрыя Пахомава пачынаецца са спазненнем на 25 хвілін. Суд праглядае відэа з машыны ДАІ. Дэманструюць на камп'ютары сакратара, таму відэа бачаць толькі суддзя, Дзмітрый Пахомаў і адвакат. На відэа бачна, што абвінавачаны знаходзіцца на ходніку, ніякага супраціўлення не аказвае.

Адвакат кажа, што ў дзеяннях Дзмітрыя Пахомава няма складу правапарушэння, асабліва ўлічваючы паказанні сведкі Сяргея Фандо, і просіць спыніць вытворчасць па справе.

Суддзя Вікторыя Шабуня сама дадае, што справа не адпавядае пратаколу. Але выносіць пастанову, аб вяртанні справы ў РУУС на дапрацоўку. І дадаткова тлумачыць, што на відэа ёсць парушэнне закону і трэба ўстанавіць тых асобаў, якія не падпарадкаваліся супрацоўнікам міліцыі. Менавіта з гэтай прычыны суд лічыць, што немагчыма спыніць вытворчасць па справе.

Справу ў дачыненні да Кірыла Падабеда таксама адправілі на дапрацоўку, бо сведка - супрацоўнік міліцыі - не пазнаў у ім правапарушальніка. 

Таксама, сёння стала вядома, што Дзмітрыя Паліенку пяць дзён таму перавялі зноў у СІЗА-1 па вул. Валадарскага ў Мінску.

Нагадаем, судовыя паседжанні пачаліся 16 траўня, сведчанні  ДАІшнікаў і АМАПаўцаў моцна адрозніваліся, па хадайніцтвах судом былі запатрабаваныя матэрыялы з відэарэгістратараў аўтамабіляў ДАІ і аб'яўлены перапынак да 19 траўня.

Акрамя таго, 12 траўня адбыліся судовыя разгляды спраў па ч.1 арт. 23.4 датычна Аляксея Адамовіча і Кірыла Кажэнава. Суд адправіў абедзве справы на дапрацоўку ў Цэнтральны РУУС г. Мінска.

Жорсткае затрыманне веласіпедыстаў-удзельнікаў "Крытычнай масы" адбылося ўвечары 29 красавіка. У выніку грубых дзеянняў АМАПа, было затрымана 6 чалавек, якіх моцна зьбілі і адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Пазней чацвёра з затрыманых падпісалі пратаколы аб парушэнні правілаў дарожнага руху і аказанні супраціўлення супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ДАІ, а супраць дваіх былі распачатыя крымінальныя справы па арт. 364 Крымінальнага кодэкса.

Затрыманаму Дзмітрыю Паліенку вечарам 6 траўня прад’явілі абвінавачванні. На дадзены момант ён знаходізцца СІЗА-1. Дасылать лісты падтрымкі можна па адрасе: 220050, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выступіў з заявай з нагоды ўтрымання пад вартай удзельніка “Крытычнай масы” Дзмітрыя Паліенкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства