viasna on patreon

Валянцін Стэфановіч: “Большасць рэкамендацый АБСЕ не былі ўлічаны Цэнтрвыбаркамам наогул” (відэа)

2016 2016-04-29T14:21:12+0300 2016-04-29T14:22:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stefanovich-.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Стэфановіч

Валянцін Стэфановіч

27 красавіка адбылася нарада старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай з прэзідэнтам краіны, на якой была абрана дата правядзенне парламенцкіх выбараў – 11 верасня 2016 года. Акрамя таго, Лідзія Ярмошына ўзгадніла з прэзідэнтам прапановы ЦВК па змяненнях выбарчага працэсу ў адпаведнасці з рэкамендацыямі АБСЕ.

Так, ужо на бліжэйшых выбарах плануецца павысіць празрыстасць пры фарміраванні выбарчых камісій, разглядзе выбарчых спрэчак і падліку галасоў.

Аднак, праваабаронцы сумняваюцца, што выбары стануць больш празрыстымі.

Праваабаронца ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч адзначае:

“Празрыстасць выбарчага працэсу азначае празрыстасць усіх працэдур. У сваю чаргу, і БДІПЧ АБСЕ, і кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прапаноўвалі такі варыянт, каб выбарчыя бюлетэні лічыліся толькі адным сябрам камісіі, кожны бюлетэнь дэманстраваўся ўсім прысутным і агучваўся вынік галасавання, адлюстраваны ў ім. Але нажаль, як мы бачым, гэтыя прапановы не будуць прымяняцца. Таксама шкада, што большасць рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ не былі ўлічаныя наогул".

Валянцін Стэфановіч: “Большасць рэкамендацый АБСЕ не былі ўлічаны Цэнтрвыбаркамам наогул” (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства