viasna on patreon

Мікалай Аўтуховіч: Не выключаю правакацыю

2016 2016-04-14T10:03:16+0300 2016-04-14T10:04:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autuhovich-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Аўтуховіч. Фота: svaboda.org

Мікалай Аўтуховіч. Фота: svaboda.org

Прадпрымальнік і былы палітзняволены з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч не выключае, што ўлады рыхтуюць супраць яго новую правакацыю, а магчыма, і пачатак чарговай крымінальнай справы.

“Калі некаторых маіх знаёмых дапытваюць пра маё дачынення да нейкіх выбуховак, то, мяркую, справа сур’ёзная”, – паведаміў Мікалай Аўтуховіч сайту palitviazni.info.

“Дачыненне да выбуховак – гэта сур’ёзны артыкул Крымінальнага кодэксу, – распавядае прадпрымальнік. – Я не ведаю, як кажуць, адкуль ногі растуць, бо мяне ж не даптывалі. Аднак сігналы ёсць. Дапытвалі маіх знаёмых, якія мне ўсё і распавялі. Магчыма, гэта звязана з тым, што акрамя бізнесу, я ізноў пачаў “раскручваць” сваю першую крымінальную справу. Зараз знаходжу доказы сваёй невінаватасці і збіраюся звярнуцца не толькі ў пракуратуру, але і ў прэсу, каб адкрыта надрукаваць тыя моманты, якія паказваюць, што мяне пакаралі незаконна. Можа быць, некаму гэта не падабаецца, а таму мне і “сігналізуюць”. Не выключана, што не падабаецца камусьці і мая грамадская дзейнасць. На мне “завязаны” многія кантакты з турмамі, я збіраю інфармацыю пра тое, што адбываецца за кратамі”.

Па словах Мікалая Аўтуховіча, ён не хацеў агучваць інфармацыю пра тое, што ім зацікавіліся праваахоўнікі, але вырашыў згуляць на апярэджанне.

“Могуць зладзіць правакацыю – і ўсё, – дадае былы палітвязень. – Знойдуць людзей, якія дадуць патрэбныя сведчанні, а пасля апраўдвайся. Я ўжо гэта праходзіў. Былі ўжо “асобы”, якія давалі на мяне паказанні. Таму зброя можа ўсплыць і сёння. Нехта паведаміць, што Аўтуховіч быццам бы загадаў яму закапаць выбухоўку і будзеш сядзець за кратамі 20 гадоў. Я не ведаю, дзеля чаго ўсё гэта робіцца, але лепш, каб грамадскаць пра гэта ведала”.

palitviazni.info

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства