viasna on patreon

На ААТ “Полацк-Шкловалакно” хочуць звольніць актывіста Свабоднага прафсаюза

2016 2016-03-25T11:05:12+0300 2016-03-25T11:05:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sharah-mikola-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Шарах Мікалай, Свабодны прафсаюз Беларускі

Шарах Мікалай, Свабодны прафсаюз Беларускі

Мікола Шарах, намеснік старшыні рэспубліканскага Свабоднага прафсаюзу Беларускага, сябра Рады пры Міністэрстве працы па ўдасканаленьні працоўнага заканадаўства, памочнік майстра ў цэху вытворчасці шкловалакна №7, атрымаў папярэджанне пра непрацягненне кантракта з 30 красавіка.

Гэта, у прынцыпе, не было начаканасцю, кажа спадар Шарах:

“На працягу апошніх гадоў начальнік цэха мне пастаянна паўтараў, што кантракт са мной не працягнуць. Асбаліва часта гэта гучала пасля якіх-небудзь нашых перамог. Да прыкладу, 4 сакавіка на працы пры нашай юрыдычнай падтрымцы ў судзе быў адноўлены на працы рабочы, звольнены з ААТ “Полацак-Шкловалакно” нібыта за прагулы.  Дапамагаем мы не толькі работнікам свайго прадпрыемства – ніколі не адмаўляем у кансультацыях, калі звяртаюцца працаўнікі з  Полацка, якія маюць працоўныя канфлікты. Цяпер працоўны канфлікт у мяне: папярэджанне пра непрацягненне кантракта падпісаў начальнік цэха. Але ж наймальнік – не ён, а генеральны дырэктар. І яшчэ адно парушэнне: паводле калектыўнай дамовы на прадпрыемстве і генеральнага пагаднення ўраду Беларусі з наймальнікамі і прафсаюзамі нельга пакінуць без працы чалавека, якому да дасягнення пенсійнага ўзросту засталося тры гады. Мне засталося – два гады і пару месяцаў. Таму на звальненне я наіяк не згодны, і ўжо напісаў пра гэта заяву на імя дырэктара”.

Мікола Шарах распавёў, што перашапачаткова атрымаў апавяшчэнне ад начальніка цэха ў вуснай форме: маўляў, мы цябе папярэджваем. Але запатрабаваў пісьмовага дакумента, бо непрацягненне кантракта ва ўмовах цяперашняй сітуацыі на прадпрыемстве – рэч унікальная.

“У нас нікога не звальняюць, кантракты з усімі працягваюць, бо няма каму працаваць. Перадусім бракуе кваліфікаваных работнікаў, якім я магу сябе заслужана лічыць. Я маю больш за 30 гадоў стажу, дзве вышэйшыя адукацыі – профільную і юрыдычную. Я дасканала ведаю тэхналагічны працэс, абсталяванне нашага цэху №7. Дарэчы, на прадпрыемстве збіраюцца запусціць новую печку, так што адмыслоўцамі “раскідвацца”, здавалася б, не выпадае… Але ў маім выпадку ўсё зразумела: адміністрацыя не можа паскардзіцца на маю працу, але ім дужа не даспадобы мая актыўнасць у прафсаюзе”, -- гаворыць Мікола Шарах.

Некалькі гадоў таму з ААТ “Полацк-Шкловалакно быў звольнены калега спадара Шараха, кіраўнік мясцовай суполкі СПБ Віктар Стукаў. Аднавіцца праз суд яму не ўдалося, хаця кіраўнік “пярвічкі” меў шмат доказаў здзейсненых пра ягоным звальненні парушэнняў.  Прафсаюзным лідарам ён застаўся, але цяпер мае вялікія праблемы з там, каб трапіць на вытворчасць і паразмаўляць з рабочымі. Такім чынам, на думку прафсаюзных актывістаў, адміністрацыя прадпрыемства імкнецца “ізаляваць” іх ад супрацоўнікаў, каб тыя не даносілі да Свабоднага прафсаюза свае праблемы і скаргі.

Шарах Мікалай, Свабодны прафсаюз Беларускі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства