Доступ да сайта БелаПАН быў заблакаваны з-за хакерскай атакі
https://spring96.org/be/news/82298
2016
2016-02-16T09:36:02+0300
2016-02-16T09:36:02+0300
2016-02-16T09:36:02+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/internet_off.jpg
Доступ да сайта БелаПАН у другой палове дня 15 лютага была заблакаваны з-за хакерскай атакі. Гэта здарылася ў дзень, калі адбываліся важныя падзеі ў жыцці краіны: мітынг індывідуальных прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы Мінска і пасяджэнне Рады ЕС у Бруселі, на якім разглядалася пытанне аб скасаванні санкцый супраць большасці беларускіх чыноўнікаў, гаворыцца ў паведамленні кампаніі.
Цяпер сайт працуе ў звычайным рэжыме.