viasna on patreon

Бабруйск: індывідуальныя прадпрымальнікі сотнямі сыходзяць з рынка, працы няма

2016 2016-02-09T22:56:24+0300 2016-02-09T22:56:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-ip-strajk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намеснік начальніка бабруйскага ўпраўлення гандлю і паслуг Дзмітрый Гуліеў паведаміў на планёрцы ў гарвыканкаме, што каля 450 мясцовых прадпрымальнікаў сыйшлі з рынка. На сённяшні дзень засталіся працаваць 622 "іпэшнікі". Нулявыя дэкларацыі ў падатковую інспекцыю ў студзені падалі 365 ІП, у лютым - 196. Па дадзеных падатковай інспекцыі, у адпачынку знаходзяцца 133 індывідуальныя прадпрымальнікі.

Як адзначыў чыноўнік з упраўлення гандлю і паслуг, "бабруйскія прадпрымальнікі не бастуюць, але і працаваць "напоўніцу" не хочуць".

Ці папоўняць былыя і "адпускныя" ІП шэрагі бабруйскіх беспрацоўных, пакажа час. Але ўжо зараз у Бабруйску вельмі складна знайсці працу. Па дадзеных мясцовага ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, узровень беспрацоўя значна вырас. У студзені ў Цэнтры занятасці колькасць вакансій была роўная нулю, а жадаючых уладкавацца - 3,2 на адну вакансію.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства