viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2016 2016-02-09T15:06:00+0300 2017-10-25T15:17:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

"Хроніка": Разгляд скаргі асуджанага да смяротнага пакарання Івана Куляша ў Вярхоўным судзе перанесены; Суд спыніў адміністрацыйны працэс ў дачыненні журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай; актывіста «Zмены» Паўла Вінаградава пакаралі штрафам за акцыю супраць новых падаткаў.

"Каментар эксперта": Неаднойчы атрымлівалі шырокі розгалас факты злоўжывання супрацоўнікамі праваахоўных органаў сваіх службовых паўнамоцтваў, калі пры затрыманні ці дастаўцы ў аддзяленне міліцыі грамадзян збівалі, прыніжалі, здзекваліся, застаючыся беспакараннымі. Гэта тычылася і грамадскіх актывістаў, і журналістаў, пры выкананні імі прафесійнага абавязку, і мірных грамадзян. Аднак яшчэ ні разу мы не сталі сведкамі пакарання канкрэтных супрацоўнікаў, якія перавысілі свае службовыя паўнамоцтвы. Гэтым, у першую чаргу, і абгрунтаванае падобнае міліцэйскае бясчынства ў дачыненні да грамадзян, якіх яны закліканыя абараняць. Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" і былы супрацоўнік МУС Андрэй Палуда падзяліўся сваімі думкамі на гэтую тэму.

"Падзея": 2 - 3 лютага з працоўным візітам у Бруселі знаходзіліся экс-старшыня і сябра праўленьня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна і старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесь Бяляцкі.

У музычных паўзах -  кампазіцыі гурта Akute.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства