viasna on patreon

Бярозаўскія праваабаронцы абскардзілі рашэнне суда, які прызнаў забарону пікета законнай

2016 2016-02-09T14:24:05+0300 2016-02-09T14:24:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія праваабаронцы Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі, а таксама грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч не пагадзіліся з рашэннем суда Бярозаўскага раёна, які пацвердзіў законнасць адмовы ім райвыканкамам у правядзенні пікета 10 снежня 2015 года да Дня правоў чалавека. Яны просяць Брэсцкі абласны суд адмяніць рашэнне суда і справу накіраваць на новы разгляд іншаму суддзі.

Адмова райвыканкама была аргумантаваная артыкуламі 6 і 9 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, згодна з якімі забараняецца правядзенне адначасова некалькіх масавых мерапрыемстваў у адным месцы. “На цэнтральным стадыёне ў заяўлены перыяд пройдуць спартовыя мерапрыемствы, якія прадугледжваюць наяўнасць гледачоў”, -- адзначалася ў адмове. Але 10 снежня ніякага мерапрыемства не было і нават не планавалася, як у судзе заявіла адміністратар стадыёна.

Мэтаю планаванага пікета было распаўсюджванне Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека, садзейнічанне яе разуменню і павагі да яе; абмеркаванне стану з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства