viasna on patreon

Праваабаронцы Беларусі і Украіны супольна абмяркоўваюць праблемы

2016 2016-02-09T13:05:59+0300 2016-02-10T09:02:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnigau-seminar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На семінары па навучанню праваабаронцаў правядзенню адвакацыённых кампаній у Чарнігаве.

На семінары па навучанню праваабаронцаў правядзенню адвакацыённых кампаній у Чарнігаве.

У Чарнігаўскім Доме правоў чалавека (Україна) днямі прайшоў семінар па навучанню праваабаронцаў правядзенню адвакацыённых кампаній. Прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі і Украіны вывучалі методыкі арганізацыі адвакацыённых працэсаў, накіраваных на прадстаўніцтва і абарону правоў і інтарэсаў пэўнай сацыяльнай групы, вызначалі найбольш надзённыя праблемы, які існуюць у суседскіх краінах. Для Украіны сёння актуальнымі з’яўляюцца тэмы забеспячэнне жыллём дзяцей-сірат, асабліва з кантынгенту перасяленцаў з зоны АТА, правы інвалідаў (забеспячэнне безбар'ернага асяродку)  і  праблемы студэнцкага самакіравання.

Для беларускага боку адной з тэмаў абмеркавання стала праблема месцаў для правядзення мітынгаў і пікетаў у рэгіёнах, паколькі яны, як правіла, вызначаюцца ў нязручных малалюдных месцах. Пры гэтым яшчэ неабходна заключаць дамовы па ахове правапарадку з супрацоўнікамі унутраных спраў, з медыкамі, з камунальнымі службамі.

Таксама абмяркоўваліся тэмы, звязаныя з правамі студэнтаў. Рэспубліка Беларусь хаця і далучылася да Балонскага працэсу, аднак эфектыўнага механізму самакіравання у навучальных установах дагэтуль не створана.

 

Удзел у адукацыйным семінары прымалі прадстаўнікі праваабарончых арганізацый “Станцыя “Харкаў”, цэнтр “СІМ” з Львову, "Усход-SOS", Дом правоў чалавека (Чарнігаў), "Альянс у абарону дзяцей", "Квир Хоум,“Моладзь Чаркашчыны”. Беларускі бок прадстаўлялі Праваабарончы цэнтр “Вясна”,  Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў, і Асамблея няўрадавых арганізацый

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства