Школа ў Гродне звальняе супрацоўніцу за іншадумства
Адміністрацыя школы № 26 у Гродне адмовілася працягваць кантракт з тэхнічкай Казімірай Гарошкай, якая абмяркоўвала з калегамі ўлётку Руху «За Свабоду» ў падтрымку кампаніі «Народны рэферэндум».
«У 2013 годзе я прынесла на працоўнае месца ўлётку ў падтрымку кампаніі «Народны рэферэндум», яна мяне зацікавіла, і я хацела яе абмеркаваць. Пасля гэтага мяне выклікалі да дырэктара, сказалі, што гэта нельга, спыталі, супраць, каго я заклікаю», - распавяла сайту Pyx.by Казіміра Гарошка.
Паводле яе слоў, дырэктар і яе намеснік тады ёй сказалі: «Вы напішаце заяву? Мы заднім днём вас звольнім» "На якой падставе? За што, у гонар чаго?" - спытала жанчына.
«Яны казалі, не бачачы, пра што ідзе гаворка. Калі я прынесла самі ўлёткі, сказалі: «Добра, ідзі, працуй». Але аказалася, што яны паднялі ўсе мае дадзеныя, у мяне быў перадпенсійны ўзрост, і звольніць мяне яны не маглі», - патлумачыла Гарошка.
Мне заставалася да пенсіі тады 1,5 гады, дадала жанчына. «Адміністрацыя вырашыла даць мне дапрацаваць, а я была не ў курсе, падумала, што яны ўсё зразумелі, што нічога страшнага ў той ўлётцы не было», - адзначыла Гарошка.
Паводле яе слоў, ёй споўнілася 55 гадоў у сакавіку 2015 года, аднак кантракт заканчваецца толькі 1 лютага 2016 года. «31-га снежня мне абвясцілі, што кантракт са мной не працягнуць. Адміністрацыя школы не хавала, што гэта праз «Народны рэферэндум», - сказала жанчына.
«Я б пагадзілася, калі б я была ў гэтай школе самая старая. Але ў нас і па 68 гадоў працуюць», - падкрэсліла Казіміра Гарошка.
Яна патлумачыла, што ў суд яна звяртацца не будзе, бо ёй "не дазваляюць фінансы", аднак, папросіць дапамогу ў праваабаронцаў. «Крыўдна не за тое, што звальняюць, а стаўленне, сам працэс. Напісалі паперку, ня палічыўшыся з чалавекам», - склала яна.
«Улады кажуць аб павышэнні пенсіённага ўзросту, так як адчуваецца недахоп працоўных рук, асабліва ў сферы адукацыі. Але ва ўсёй гэтая рыторыкі ёсць выключэнні для людзей, у якіх адрозныя палітычныя погляды», - пракаментаваў сітуацыю першы намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч.
На яго думку, звальненне Гарошка - абсурд, віна за які ляжыць на адміністрацыі школы, якая, наўрад ці, атрымала ўказанне зверху, а «вырашыла праявіць ініцыятыву і перастрахавацца».
«Сёння ва ўмовах, калі рэжым спрабуе выглядаць больш цывілізавана і разлічвае на прэферэнцыі ў дачыненні з дэмакратычнымі краінамі, такія выпадкі наносяць яму шкоду і дэманструюць, што па сутнасці нічога не змянілася», - сказаў на заканчэнне Губарэвіч.