viasna on patreon

Бабруйск: Дзень інвалідаў у новым фармаце

2015 2015-12-01T11:10:35+0300 2015-12-01T11:51:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-klub-invalidy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бабруйску 2 снежня плануюць правесці вечарынку "Open Party напярэдадні Дня інвалідаў". Мэта арганізатараў - ператварыць фармальны памятны дзень у пазнавальнае і займальнае свята.

-Мы наогул плануем падчас мерапрыемства не надта акцэнтаваць увагу на тым, што гэта Дзень інвалідаў, бо ўсе ўжо стаміліся ад гэтага, - кажа арганізатарка свята і старшыня арганізацыі "Клуб Міласэрнасць і здароўе" Таццяна Пукала. - Мы хочам, каб людзі прыйшлі да нас адпачыць, а не слухаць сумныя прамовы пра тое, якія яны малайцы. Дзякуючы гаспадарам тайм-клубу "13:87" мы змаглі зрабіць уваход вольным. Спадзяемся, што на вечарынку прыйдуць усе ахвотныя, не толькі людзі з інваліднасцю.

У праграме вечарынкі жывая музыка, выступленні творчых калектываў, майстар-класы па настольным гульням, зона інтуітыўнага малявання, зона прыгажосці, пачастункі.

-Спачатку мы хацелі проста прынесці людзям з інваліднасцю падарункі дахаты. Абвясцілі ў мясцовых СМІ і сацсетках пачатак дабарачыннай акцыі "Перадай па колу". І за месяц так ніхто і не адгукнуўся. Але калі людзі даведаліся, што мы хочам правесці такую вечарынку, знайшлося шмат жадаючых дапамагчы. Напрыклад, рабяты з Моладзевага парламенту будуць дапамагаць у арганізацыйных момантах, Палац мастацтваў накіруе артыстаў, "Чырвоны харчавік" і "Домочай" перадалі салодкія пачастункі, адгукнуліся і мясцовыя прадпрымальнікі. Важна, што мерапрыемства пройдзе ў тайм-клубе, тут утульная атмасфера, ёсць пандус, і да клубу зручна дабрацца. Таму свята адбудзецца толькі дзякуючы ўсім гэтым людзям, - кажа Таццяна Пукала.

Старшыня арганізацыі "Клуб Міласэрнасць і здароўе" дадае, што за апошнія гады стаўленне да мерапрыемстваў, арыентаваных на людзей з інваліднасцю, змяняецца ў лепшы бок.

-Я таксама маю інваліднасць і восем год займаюся арганізацыяй, "варуся" ў справе. На сабе адчуваю, што паляпшэнні ёсць. З'явіліся арганізацыі, якія могуць прапанаваць людзям з інваліднасцю мерапрыемствы ў цікавай форме. Яны ўжо разумеюць, што для нас галоўнае не спачуванне, а магчымасць адчуць сябе звычайнымі людзьмі. Менавіта таму мы і вырашылі стварыць свята, без пафасу і доўгіх прамоў, а сяброўскую вечарынку, дзе ўсім будзе ўтульна, - кажа арганізатарка "Open Party напярэдадні Дня інвалідаў".

Мерапрыемства адбудзецца 2 снежня, з 15.00 - 18.00 па адрасе: вул. Савецкая, 97-2, тайм-клуб "1387".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства