viasna on patreon

МУС прызнаў: бярозаўская міліцыя ацэньвае ахову пікетаў па завышаных коштах

2015 2015-10-25T22:39:01+0300 2015-10-25T22:39:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicija-belarusi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У рахунак на аказанне паслуг па ахове грамадскага парадку Бярозаўскім РАУС даручана ўнесці змены. Такі адказ атрымалі заяўнікі пікета на 27 ліпеня ў Бярозе з Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў РБ за подпісам намесніка начальніка Д.А.Кур’яна.

У адказе гаворыцца, што ў межах кампетэнцыі Міністэрства ўнутраных спраў калектыўны зварот разгледжаны. УУС Брэсцкага аблвыканкама даручана ўнесці змены ў дагавор ад 21.07.2015 №2 на аказанне паслуг па ахове грамадскага парадку і правесці пераразлік кошту паслуг з улікам фактычнага часу ажыццяўлення аховы грамадскага парадку.

Нагадаем, што бярозаўская міліцыя навязала паслугі пікетоўцам на агульную суму 4 061 900 рублёў. Заключыла дамову з адным з арганізатараў пікета, дзе было сказана, згодна раздзелу дамовы “ПРАДМЕТ ДАМОВЫ”:

п. “1.2 Паслугі па ахове грамадскага парадку выконваюцца з 16 гадзін 00 хвілін да 19 гадзінаў 30 хвілінаў 27 ліпеня 2015 года”.

Згодна раздзелу дамовы “ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ БАКОЎ” “Выканаўца абавязуецца:

2.1.1 забяспечыць ахову грамадскага парадку непасрэдна ў месцы правядзення мерапрыемства згодна заяўкі “Заказчыка”…”

Згодна раздзелу дамовы “ПРАДМЕТ ДАМОВЫ”

п. “1.3 Месцам (адрас) аказання паслугаў з’яўляецца г. Бяроза, уваход на стадыён мікрараёна Паўночнага гарадка”.

Але ні адзін з гэтых пунктаў не быў выкананы згодна дамовы. У такім разе арганізатары пікета прапанавалі зменшыць суму з улікам фактычнага часу ажыццяўлення аховы грамадскага парадку. Па разліках арганізатараў, сума змяншалася да 1 980 000. Начальнік РАУС адмовіўся ад такой прапановы. Гэтая адмова была абскарджана ў УУС Брэсцкага аблвыканкама, але аддуль атрымалі адказ, што адмяняць рашэнне Бярозаўскага РАУС падстаў няма. Пасля гэтага скарга была пададзена ў МУС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства