viasna on patreon

Ці з'яўлялась патрабаванне мытніка сыйсці з цягніка законным?

2015 2015-10-20T12:15:29+0300 2015-10-20T12:15:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudalenka-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка

Леанід Судаленка

Сёння, у 15.00 гадзін суд Цэнтральнага раёну Гомеля разгледзіць адміністрацыйную справу па абвінавачванні гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленка ў непадпарадкаванні мытніку сыйсці з цягніка Вільнюс-Мінск у Маладзечна для правядзення выключнай мытнай меры – асабістага дагляду і дагляду багажу. У выпадку калі яго прызнаюць вінаватым, яму пагражае да 15 сутак арышту або штраф у памеры да 9 млн. рублёў.

Леанід Судаленка з абвінавачваннем цалкам не згодны, так як лічыць патрабаванне пакінуць цягнік не законным і прыводзіць суду свае аргументы.

“Артыкул 117 Мытнага кодэкса Мытнага саюза ўстанаўлівае, што асабісты мытны дагляд з'яўляецца выключнай мерай мытнага кантролю і можа ўжывацца пры наяўнасці дастатковых падстаў меркаваць, што асоба хавае і добраахвотна не выдае забароненыя тавары. І хоць пералік дастатковых падстаў мытным заканадаўствам не рэгламентаваны, аднак, зыходзячы з літаральнага тлумачэння названай нормы мытнага заканадаўства, для правядзення выключнай меры мытнага кантролю супрацоўніку мытні недастаткова проста падазраваць фізічную асобу ва ўтойванні забароненых тавараў, норма закона абавязвае яго прапанаваць добраахвотна выдаць такія тавары”.

“Я сумняваўся і маў права сумнявацца ў праўдзівасці меркаванняў супрацоўніка мытні на наяўнасць дастатковых падстаў, бо я нічога не хаваў і мне не прапаноўвалася добраахвотна выдаць забароненыя тавары. Тут таксама дарэчы ўспомніць важны юрыдычны прынцып - прэзумпцыю невінаватасці, які загадвае лічыць чалавека невінаватым да таго часу, пакуль яго віна не будзе пэўна даказаная якімі-небудзь фактамі”

“Паўтараю, што ў маім канкрэтным выпадку адсутнічалі дастатковыя падставы, паколькі,

- я не здзяйсняў мытных правапарушэнняў;

- я прайшоў мытны кантроль да моманту праверкі пашпарта асобы і ніякіх прэтэнзій ва ўтойванні і перавозцы забароненых тавараў мне не было прад'яўлена з боку супрацоўніка мытні;

-  на маю просьбу паведаміць, якія прадметы я хаваю ад мытнага афармлення і што я павінен выдаць добраахвотна супрацоўнік мытні ня даў ніякага адказу і ня абгрунтаваў неабходнасць правядзення ў дачыненні да мяне выключнай меры мытнага кантролю”.

“Супрацоўнік мытні самастойнага меркаванні аб наяўнасці дастатковых падстаў не меў, а выконваў атрыманае заданне ад пагранічнага нарада. Дадзены факт пацвярджаецца пісьмовым рапартам ад 26.08.2015г. нам. начальніка змены пограннарада "Гудагай-2" Савіна А.О. і пісьмовай дакладной запіскай в.а. начальніка мытнага паста Бузюк М.А. у якой яны паказваюць што "службовым асобам мытных органаў паступіла заданне на правядзенне аперацый мытнага кантролю ў дачыненні да Судаленка Л.Л. Прадмет кантролю - наяўнасць электронных носьбітаў інфармацыі, на прадмет наяўнасці на іх інфармацыі экстрэмісцкага зместу. Дадзеныя дакументы прама сведчаць, што мытныя органы самастойнага рашэння ў дачыненні да мяне не прымалі, а атрымалі заданне з выразным указаннем прадмета кантролю. Таксама гэты дакумент прама сведчыць аб тым, што ў аўтаматызаванай сістэме памежнага кантролю ў дачыненні да маіх асабістых дадзеных занесеная ў параўнанні з іншымі асобамі пэўная мадыфікацыя, якая дазваляе кожны раз незаконна мяне "выяўляць", незаконна затрымліваць, пад падставай выяўлення экстэмізму парушаць таямніцу маёй асабістай жыцця. Азначанае дае мне падставы сцвярджаць аб прымяненні да мяне забароненай дыскрымінацыі ў сувязі з маімі перакананнямі”

“Пералічаныя факты прама пацвярджаюць супярэчнасць патрабавання супрацоўніка Мінскай рэгіянальнай мытні норме артыкула 117 Мытнага кодэкса Мытнага саюза, паколькі адсутнічалі галоўныя прыкметы названай нормы матэрыяльнага права - я павінен быў хаваць і добраахвотна не выдаваць забароненыя тавары!, - з такімі аргументамі праваабаронца пойдзе ў суд.

Як паставіцца да гэтых аргументаў суд, мы даведаемся ўжо ў другой палавіне дня.   

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства