Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
"Хроніка": Дакументальная кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі» выйдзе на ангельскай мове; Міліцыя працягвае выклікаць удзельнікаў паслявыбарчага шэсця; Front Line Defenders асуджае бесперапынны пераслед Леаніда Судаленкі.
“Каментар Эксперта”: Удзельнік маніторынгу працы праваахоўных органаў у Маскве ды Мінску Уладзімір Андрыенка распавёў пра вынікі гэтых назіранняў, а таксама пра тое як назіральнікі і маніторы спрабуюць камунікаваць с мясцовымі праваахоўнымі структурамі.
"Падзея": 15 кастрычніка Камітэт ААН па правах чалавека (КПЧ) падцвердзіў рэгістрацыю звароту каардынатара кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэя Палуды, які з’яўляецца давераннай асобай асуджанага да смяротнага пакарання Сяргея Іванова.
"Асоба": былы палітвязень Ігар Аліневіч, які быў асуджаны на самы працяглы тэрмін па так званай “справе анархістаў” – да 8 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Былы вязень распавёў, чаму Турэмшчыкі баяцца толькі аднаго – моцы
У музычных паўзах - кампазіцыі ў выкананні гурта Акварыум.