viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-10-13T13:21:43+0300 2017-10-25T15:26:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

"Хроніка": Затрыманых 11 кастрычніка анархістаў адпусцілі без накіравання ў суд; Беларускія і ўкраінскія актывісты ў Празе і Бруселі зладзілі пікеты супраць выбарчага фарсу; Беларуская асацыяцыя журналістаў стала сябрам Міжнароднай асацыяцыі абароны свабоды слова.

“Каментар Эксперта”: У інтэрнэце вялікую папулярнасць набрала відэа, дзе малады назіральнік за масавым мерапрыемствам спрабуе высветліць у пераапранутых супрацоўнікаў міліцыі колькі прадстаўнікоў сілавых структур, што ахоўвала масавае мерапрыемства ў Менску 10 кастрычніка. Уладзімір Андрыенка падзяяліўся сваімі ўражаннямі аб апошніх масавых мерапрыемствах, дзе ён быў назіральнікам.

"Падзея": Шэраг мерапрыемстваў у межах тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі прайшло ў краіне і па-за яе межамі. Праваабаронцы прэзентавалі фільм і кнігу прысвечаны тэме вышэйшай меры пакарання.

"Час выбараў": Адбылася прэс-канферэнцыя кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па выніках маніторынгу выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 11 кастрычніка. Удзельнікі прэс-канферэнцыі старшыня БХК Алег Гулак і намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч пракаментавалі выбарчы працэс з пункту гледжання яго адпаведнасці беларускаму заканадаўству і міжнародным стандартам свабодных і дэмакратычных выбараў.

У музычных паўзах -  кампазіцыі ў выкананні Tom Fire.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства