viasna on patreon

Суд адхіліў прэтэнзіі гомельскіх праваабаронцаў да гарвыканкаму

2015 2015-10-13T13:08:38+0300 2015-10-13T13:08:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel_centrlny_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 кастрычніка судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Віталь Маразюк адхіліў скаргу праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага, Віктара Казлова ды Леаніда Судаленкі да гарвыканкаму. Яны патрабавалі прызнаць адмову гарвыканкаму на забарону шэсця па вуліцы Савецкай абласнога цэнтру, замоўленага на 27 верасня, неправамоцнай, парушаючай іх правы на мірны сход і выказванне меркавання.

Судзьдзя матываваў свой вырак тым, што рашэньне выканкаму №775 «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Гомелі», паводле якога ініцыятары масавага мерапрыемства абавязаны заключаць дамовы зь службай мэдычнай дапамогі й камунальнікамі на абслугоўваньне мірнага сходу, зарэгістраванае ў Нацыянальным рэестры прававых актаў. Ініцыятары масавых акцыяў абавязаны заключаць дамовы, а ПаплаўныКазлоў ды Судаленка гэтага не зрабілі. Гэтаксама тлумачыла адмову й прадстаўніца гарвыканкаму ў судзе Эльнура Бядуліна.

Праваабаронца Леанід Судаленка лічыць неабгрунтаванай адмову гарвыканкаму, а прынятае ім рашэньне №775 неправамерным — яно істотна абмяжоўвае канстытуцыйныя правы грамадзянаў на мірныя сходы:

“Нягледзячы на тое, што суды не падтрымліваюць нас, мы ўсё адно вырашылі абскардзіць рашэньне гарвыканкаму на забарону пікету. Гарвыканкам узяў за правіла забараняць любыя публічныя акцыі, якія паходзяць не ад улады ці ад праўладных арганізацыяў. За апошнія дзесяць гадоў дэмакратычным актывістам не дазволена ніводнай масавай акцыі. Такое стаўленьне гарвыканкаму парушае не толькі нашы канстытуцыйныя правы, а таксама і правы, гарантаваныя міжнароднымі дамовамі краіны”.

Актывісты наважаны абскардзіць вырак у вышэйшых судовых інстанцыях, каб потым звярнуцца ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Гомельская Вясна 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства