viasna on patreon

Больш за паўгады ўлады не паведамляюць пра вынікі экспертызы Агляду “Вясны” пра сітуацыю з правамі чалавека ў 2014 годзе

2015 2015-10-07T19:00:48+0300 2015-10-07T19:00:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/agliad-hronica-2014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Агляд-хроніка “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе”

Агляд-хроніка “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе”

Нагадаем, 13 сакавіка 2015 года пры перасячэнні літоўска-беларускай мяжы праваабаронцам са Смаргоні Алесем Дзергачовым ашмянскімі мытнікамі былі не прапушчаны перамяшчаемыя ім больш за 40 асобнікаў выдання “Сітуацыя з правамі чалавека у Беларусі ў 2014 годзе. Агляд-хроніка”. Праз 3 дні, 16 сакавіка бягучага года, мытнікі прызначылі першасную мытную экспертызу выдання.

   У жніўні Алесь Дзергачоў напісаў афіцыйную заяву ў мытню, у якой паставіў пытанне, чаму ўжо 5 месяцаў няма вынікаў экспертызы, і запатрабаваў даслаць яму копію пастановы аб яе прызначэнні. Копія пастановы не была даслана, але ў адказе намеснік начальніка Ашмянскай мытні па праваахоўнай дзейнасці Сцепаненка Д. Г. паведаміў, што Гродзенская абласная экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі запланавала экспертызу на верасень 2015 г..

   Вось ўжо тыдзень таму скончыўся верасень, але пра вынікі экспертызы Алесь Дзергачоў так і не апавешчаны. На думку Алеся Дзергачова, паўгадавая цяганіна ў гэтай справе відавочна звязана з выбарамі, да заканчэння якіх улады не хочуць афішаваць пераслед за праваабарончыя ацэнкі сітуацыі ў краіне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства