viasna on patreon

Праваабаронцу зноў спрабавалі прыцягнуць да адказнасці

2015 2015-10-06T16:22:40+0300 2015-10-06T16:24:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudalenka-leanid.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Леанід Судаленка

Праваабаронца Леанід Судаленка

6 кастрычніка ў дачыненні да праваабаронцы Леаніда Судаленкі начальнік аддзела расследаванняў Гомельскай мытні Алег Швец паўторна спрабаваў скласці пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 23.4 КоАП “непарадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў мытні”. Але праваабаронца пакуль удала трымае абарону, у выніку чаго складанне пратаколу перанесена на 10 гадзін раніцы 14 кастрычніка.

Па словах Леаніда Судаленкі, ён паўгадзіны пераконваў начальніка аддзела расследаванняў Гомельскай мытні ў тым, што патрабаванне яго калег з Мінскай рэгіянальнай мытні, якія з ужываннем фізічнай сілы знялі яго з цягніка, з’яўляліся незаконнымі і па сваёй сутнасці адвольнымі. 

“Па-першае, я не падазраваўся ў здзяйсненні няікіх правапарушэнняў. Па-другое, я прайшоў мытны кантроль да моманту праверкі пашпарта і ніякіх прэтэнзій ва ўтойванні ці перавозцы забароненых тавараў мне не прад'яўлялася. Па-трэцяе, на маю просьбу паведаміць, якія прадметы я хаваю ад мытнага афармлення і што я павінен выдаць добраахвотна, ні адзін з супрацоўнікаў мытных органаў не даў адказу і не абгрунтаваў неабходнасць майго затрымання для правядзення асабістага дагляду”, - распавядае праваабаронца.

Па яго словах, сёння вырашылі дачакацца адказу ад начальніка Мінскай рэгіянальнай мытні, калі ён падцвердзіць законнасць патрабавання сваіх падначаленых, зыйсці ад складання пратаколу тады не атрымаецца, невінаватасць прыйдзецца даказваць ужо ў судзе.   

Нагадаем, падчас перасячэння мяжы 23 жніўня на цягніку "Вільня-Мінск" у пункце па станцыі “Маладзечна” праваабаронцу гвалтоўна знялі з цягніка і падверглі асабістаму дагляду. Гэта ужо не адзінкавы выпадак калі на мяжы да Леаніда Судаленкі выкарыстоўваюць выключную меру мытнага кантролю - асабісты дагляд. У маі бягучага года зноў-такі на беларуска-літоўскай мяжы ён быў таксама падвергнуты асабістаму дагляду, падчас якога забралі некалькі асобнікаў друкаванай прадукцыі і ноўтбук.

Спадар Судаленка сістэматычны пераслед з боку мытнікаў звязвае ў тым ліку і помстай за скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека, дзе ў студзені бягучага году прынята рашэнне аб неправамоцных дзеяннях да яго ў 2010 годзе супрацоўнікаў Ашмянскай мытні.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства