viasna on patreon

На беларуска - украінскай правялі пільны агляд машыны сябра БХД з Бярозаўскага раёна

2015 2015-10-05T17:38:34+0300 2015-10-05T17:38:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bilibuha-valery.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Білібуха

Валерый Білібуха

Валеры Білібуха са знаёмымі паехаў за пакупкамі ва Ўкраіну. Па дарозе назад украінскую мяжу праехалі хутка, а вось на беларускай мытнікі прапанавалі ім праехаць на дагляд у так званы “бокс”. Здзівіла тое, што сумкі з таварамі мытнікаў не цікавілі, як і бел-чырвона-белая стужка, якая была на машыне, а вось да папер, што ляжалі ў машыне, яны аднесліся вельмі ўважліва. У машыне ляжалі газеты “Народная воля” і некалькі нумараў газет украінскай партыі “Свабода”, якія ў Ратне, куды ездзіў Білібуха, бясплатна давалі падчас выбарчай кампаніі.

Зацікавіліся мытнікі таксама копіямі дакументаў Партыі БХД, якія здаваліся ў Міністэрства юстыцыі для рэгістрацыі. Яны доўга іх праглядалі, потым кудысьці званілі, затым узялі нібыта азнаёміцца больш дакладна і накіраваліся ў будынак. На думку Валеры Білібухі, які з’яўляецца сябрам аргкамітэта Партыі БХД, для таго, каб іх адксеракапіраваць ці сфатаграфаваць, хаця дакументы не з’яўляюцца нейкімі сакрэтнымі паперамі.

Пасля агляду ўсе дакументы былі вернуты Валерыю Білібуху, і праз 40 хвілін ён змог працягнуць шлях далей.

Пас словах аднаго з мытнікаў, на агляд яны атрымалі загад зверху, і цяпер машыну Білібухі будуць так даглядаць заўсёды.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства