viasna on patreon

Баранавічы: праваабаронца высветліў, кім працуюць людзі, якія рознымі шляхамі былі вылучаны ва ўчастковыя камісіі (дакументы)

2015 2015-09-25T14:53:32+0300 2015-09-25T14:58:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/siargej-goushaa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоўша.

Сяргей Гоўша.

Праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў заяву ў Баранавіцкі гарвыканкам і да ведама ў Цэнтральную выбарчую камісію з аналізам складу выбарчых участковых камісій № 6 (ліцэй № 1), № 24 (СШ № 17), № 26 (СШ № 20), № 38 (Цэнтральная гарадская бібліятэка), № 40 (Баранавіцкі цэнтр гігіены і эпідэміалогіі), № 47 (СШ № 16), № 48 (Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод). Грамадскі актывіст адзначае, што камісіі сфармаваны па вытворчым прынцыпе, а сябры УВК не з’яўляюцца незалежнымі, паколькі знаходзяцца ў наўпроставым адміністрацыйным падпарадкаванні ад кіраўніцтва (глядзіце дададзены дакумент).

Праваабаронца адзначае, што калі недасведчаны чалавек паглядзіць апублікаваны ў прэсе склад камісій, дзе надрукаваны толькі прозвішчы, імя, імя па-бацьку і кім вылучаны (а вылучаны яны рознымі шляхамі), дык падумае, што гэта сапраўды сябры камісій з розных грамадскіх арганізацый і калектываў горада. Але гэта падман, сцвярджае праваабаронца.

Сяргей Гоўша нагадвае, што яшчэ падчас выбараў Прэзідэнта ў 2010 годзе ён звяртаўся з заявай да мясцовых уладаў, каб гарвыканкамы і райвыканкамы друкавалі поўныя спісы (з указаннем месца працы і пасады) сяброў тэрытарыяльных і ўчастковых камісій, але безвынікова. Грамадскі актывіст упэўнены, што немагчымасць даведацца пра месца працы сяброў камісій супярэчыць прынцыпам адкрытасці і галоснасці правядзення выбараў, а таксама не дае магчымасці вызначыць, ці выконваецца патрабаванне Выбарчага кодэкса, згодна з якім дзяржаўныя служачыя не могуць складаць больш за адну трэцюю складу камісіі. Поўныя спісы ўчастковых выбарчых камісій не друкуюцца выканкамамі ў прэсе, на думку праваабаронцы, таму, што яны складзены з аднаго працоўнага калектыва. І гэта галоўны сакрэт, які хаваюць мясцовыя ўлады ад грамадскасці, бо тады адразу было б відаць, што ўчастковыя камісіі склаладзены па прынцыпу “начальнік-падначаленыя”. Грамадскі актывіст падкрэслівае, што старшынямі ўчастковых выбарчых камісій “абраны” дырэктары школ, прадпрыемстваў і ўстаноў, а сябрамі камісій – іх падначаленыя. Вядома, поўная кантрактная залежнасць ад дырэктара (ён жа і старшыня камісіі) не дазволіць, лічыць праваабаронца, сябрам камісій выказаць нязгоду з пэўнымі парушэннямі выбарчага заканадаўства ці з лічбамі ў выніковым пратаколе пасля падліку галасоў на выбарчым участку.

Менавіта таму, лічыць праваабаронца, не ўключаюцца ва ўчастковыя камісіі “чужыя” ад дэмакратычных партый і грамадскіх арганізацый.

Аналіз складу камісій на гэтых жа сямі ўчастках у выбарчай кампаніі 2015 годзе паказаў, што іх склад мала памяняўся, а на 50-77% застаўся тым жа, дададзены новыя сябры (на месца тых, хто сышоў на пенсію), але яны зноў жа з тых самых школ ці прадпрыемстваў (фота).

Праваабаронца прыходзіць да высновы, што УК былі сфармаваны даўно да выбараў з правераных уладай людзей. А пасяджэнне гарвыканкама праводзіліся фармальна толькі для таго, каб не дапусціць у гэтыя камісіі “чужых”. Менавіта так прайшло 25 жніўня пасяджэнне Баранавіцкага гарвыканкама: з пададзеных 787 заяваў ва УВК былі ўключаны 783, а 4-м адмоўлена, бо гэтыя 4-ы былі прэтэндэнтамі ад апазіцыйнай палітычнай партыі “Справядлівы свет”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства