viasna on patreon

Супрацоўнік Лідскага РАУС прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці з-за нявыдачы копіі пратаколу правядзення вобыска (дакумент)

2015 2015-09-16T14:10:46+0300 2015-09-16T14:10:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biarozauka_akcyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Флэш-моб каля прахадной шклозавода “Нёман”. Фота Радыё Рацыя.

Флэш-моб каля прахадной шклозавода “Нёман”. Фота Радыё Рацыя.

   Грамадскі актывіст з гораду Бярозаўка Вітольд Ашурак атрымаў на сваю скаргу афіцыйны адказ з Лідскага РАУС. Ашурак скардзіўся на працэсуальныя парушэнні ў час правядзення ў кватэры, дзе ён пражывае, ператрусу, які быў здзейснены 27 ліпеня бягучага году ў рамках расследавання крымінальнай справы пачатай пасля правядзення невядомымі флэш-мобу з запальваннем дымавых шашак каля транспартнай прахадной шклозаводу “Нёман”. Пасля гэтага ў Бярозаўцы прайшоў шэраг ператрусаў.

   Начальнік Лідскага РАУС Ігар Генец паведамляе Ашурку, што супрацоўнік Яўген Рум, які здзейсніў парушэнне нормаў Крымінальна-працэсуальнага кодэксу і не выдаў копію пратакола правядзення вобыску, прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Якое менавіта пакаранне было прыменена да парушальніка, не паведамляецца.

   Забраныя ў час ператрусу асабістыя рэчы і кампутарная тэхніка Ашурка пакуль не вернутыя іх уладальніку.

Раней пракуратура таксама прызнала дапушчаныя парушэнні пры правядзенні вобыска ў Вітольда Ашурка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства